Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

40

Во всем мире 1 декабря отметили День борьбы со СПИДом

08.12.2016
Прыцягнуць увагу грамадскасці да агульных намаганняў у барацьбе з ВІЧ-інфекцыяй — такую задачу ставяць перад сабой прадстаўнікі раённай арганізацыі ГА «БРСМ» падчас традыцыйнай акцыі «Дастукацца да нябёсаў». [caption id="attachment_53739" align="aligncenter" width="580"]img_6103 Удзельнікі акцыі - вучні  ДУА «Гімназія № 1 г. Капыля імя М.В. Рамашкі»[/caption] На цэнтральнай плошчы горада валанцёры выстройваюцца ў фігуру, якая нагадвае сімвал акцыі — чырвоную стужку, згорнутую гафтачкай. Белыя надзіманыя шарыкі ў руках моладзі, якія сімвалізуюць душы памерлых ад СНІДу людзей, роўна ў 15 гадзін узнімаюцца ў неба. Такім чынам юнакі і дзяўчаты ўшаноўваюць памяць тых, чые жыцці забрала гэта каварная хвароба. Далей удзельнікі флэшмоба, размаўляючы з прахожымі, нагадваюць жыхарам Капыля і гасцям горада пра прафілактыку гэтага захворвання, а таксама ўручаюць невялікія лістоўкі з інфармацыйна-прафілактычным матэрыялам па праблеме ВІЧ-інфекцыі. Сяргей ЛАЗОЎСКІ Фота аўтара

Слава працы Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей