Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

52

Председатель Копыльского райисполкома Анатолий Линевич провел очередной прием граждан

25.11.2016
На прыём грамадзян да старшыні Капыльскага райвыканкама Анатоля Ліневіча, які ён правёў на гэтым тыдні ў сераду, прыйшлі два чалавекі. 123 Жыхар в. Калодзезнае Віктар Дашкевіч выказаў заклапочанасць санітарным станам крынічкі ля сажалкі ў в. Багушы. З-за нядобраўпарадкаванай тэрыторыі вада ў ёй забруджваецца і становіцца непрыдатнай для выкарыстання. Анатоль Ліневіч даручыў кіраўніцтву прадпрыемства меліярацыйных сістэм і інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя разабрацца па гэтым пытанні і даць адказ заяўніку ва ўстаноўленыя тэрміны. Акрамя таго, Віктара Дашкевіча хвалюе стан дарогі ў іх населеным пункце, якая перыядычна разбіваецца тэхнікай мясцовага сельгаспрадпрыемства і лясгаса. Кіраўнік раёна даў даручэнні ДРБУ № 124 і Цімкавіцкаму сельвыканкаму вывучыць сітуацыю і па меры магчымасці адрамантаваць вуліцу ці ўключыць яе ў графік рамонту на наступныя гады. Наконт вырашэння пытанняў, якія заяўнік задаваў падчас прамых ліній, што праводзіліся прадстаўнікамі мясцовай улады раней, Анатоль Ліневіч адзначыў, што яны будуць абмеркаваны з усімі зацікаўленымі службамі. У прыватнасці, добраўпарадкаваць з’езд у кар’ер па дарозе з Капыля на Вялікую Раёўку даручана ДРБУ № 124, а пытанне знаходжання сабак на суседскай сядзібе ў Калодзезным — вывучыць мясцоваму сельвыканкаму. Жыхарка в. Чыжэвічы Рамуальда Лазюк звярнулася наконт аказання ёй матэрыяльнай дапамогі на медыцынскае абследаванне пасля аперацыі. Як патлумачыла начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Валянціна Козіч, Рамуальдзе Ануфрыеўне па хадайніцтве капыльскага ўпраўлення Камітэтам па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінаблвыканкама ў верасні 2016 года была аказана дапамога са сродкаў Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва. Наступная магчыма толькі ў 2017 годзе. Анатоль Ліневіч парэкамендаваў заяўніцы звярнуцца ў Капыльскі райаграсэрвіс, дзе яна адпрацавала 26 гадоў. Пытанне будзе разгледжана з улікам умоў калектыўнага дагавору. Зварот наконт дадатковага заезду маршрутнага аўтобуса ў в. Чыжэвічы аўтапаркам № 21 будзе разгледжаны ў снежні. На працягу месяца будзе вывучаны пасажырапаток, а потым прынята канчатковае рашэнне. Сяргей КОЗЕЛ

Слава працы Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей