Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

39

Падзея вялікай значнасці

02.01.2011
У ААТ “Капыльскі масласырзавод” у 2010 годзе рэалізаваны інвестыцыйны праект коштам звыш 23 млрд рублёў, дзякуючы якому запушчаны цэх па перапрацоўцы сыроваткі. Устаноўлена абсталяванне еўрапейскага ўзроўню, мантажом і наладкай якога займаліся замежныя партнёры са Славакіі і Германіі. У новым структурным падраздзяленні прадпрыемства працуюць 23 чалавекі на чале з Віталем Злобіным. З пачатку работы цэха, а гэта 23 лістапада, выпушчана 105 тон сухой малочнай сыроваткі. Дасягнутае кіраўніцтвам, спецыялістамі завода з’яўляецца пэўным укладам у рэалізацыю Дзяржаўнай комплекснай праграмы развіцця рэгіёнаў, малых і сярэдніх гарадскіх населеных пунктаў і Праграмы перапрацоўкі сухой малочнай сыроваткі ў вытворчасці малочных прадуктаў. Марыя ШЭІНА НА ЗДЫМКУ: Віталь Злобін (трэці злева) з членамі калектыву новага цэха.        Фота аўтара

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей