Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

59

Дарыце дзецям усмешкі

01.01.2011
Напярэдадні Новага года каляндар падзей надзвычай багаты на мерапрыемствы, прымеркаваныя да прыгожага і казачнага свята, якое з нецярпеннем чакаюць дзеці. У аўторак, 28 снежня, у раённым цэнтры культуры адбылося навагодняе прадстаўленне для дзяцей з мнагадзетных сем’яў, дзяцей-сірот і дзяцей-інвалідаў, якое арганізавалі ўпраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне, аддзел адукацыі. Свае віншаванні са святамі хлопчыкам і дзяўчынкам адрасавалі старшыня раённага выканаўчага камітэта Анатоль Жданеня, начальнік ад-дзела адукацыі Аляксей Абросімаў. Пасля дзеці акунуліся ў свет казачных прыгод Дзеда Мароза і Снягуркі, якія падарылі ім артысты цэнтра культуры. Ля святочнай ёлкі з вялікім жаданнем малышы вадзілі карагод, чыталі вершы, спявалі песні і атрымлівалі за гэта падарункі. А ў наступны дзень, 29 снежня, прадстаўнікі раённай улады наведаліся ў цэнтральную раённую бальніцу, каб павіншаваць з Новым годам дзяцей, якія знаходзяцца на лячэнні ў хірургічным, дзіцячым і інфекцыйным аддзяленнях. Няцяжка здагадацца, што галоўным пажаданнем ад ганаровых гасцей, Дзеда Мароза і Снягуркі ў адрас хлопчыкаў і дзяўчынак было хуткае выздараўленне. А першым крокам да гэтага сталі добры настрой і ўсмешкі, якімі засвяціліся твары дзяцей, калі за свае выступленні яны атрымалі салодкія падарункі і мяккія цацкі. Сяргей ЛАЗОЎСКІ НА ЗДЫМКУ: падчас наведвання дзіцячага аддзялення цэнтральнай раённай бальніцы. Фота аўтара    

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей