Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

24

Новости Копыльщины (CMigrator copy 9)

17.11.2016
135 Сустрэча з маладымі У аддзеле адукацыі, спорту і турызму райвыканкама прайшла сустрэча з маладымі спецыялістамі, якія сёлета прыбылі ў раён. Падчас мерапрыемства маладое папаўненне пазнаёмілася з прадстаўнікамі раённай улады, кіраўніцтвам аддзела. Таксама была магчымасць расказаць пра першыя месяцы працы, падзяліцца праблемамі, выказаць прапановы і пажаданні.   Паклонімся святому крыжу Па ініцыятыве жыхара вёскі Доўгае Уладзіміра Русака ў гэтым населеным пункце быў усталяваны паклонны крыж. Аднавяскоўцы падтрымалі яго ідэю і сабралі патрэбную суму. 27 верасня, у дзень свята Узвышэння Святога Крыжа, ён быў асвечаны настаяцелем царквы святога Мікалая ў аграгарадку Цімкавічы протаіерэем Міхаілам Мардвінавым. На святой урачыстасці прысутнічалі жыхары вёскі Доўгае.   Атрымалі дыпломы 4 лістапада адбылося ўручэнне дыпломаў аб заканчэнні УА «Капыльскі дзяржаўны каледж» выпускнікам вучэбнай групы 2з. Яны вучыліся па спецыяльнасці «Тэхнічнае забеспячэнне працэсаў сельскагаспадарчай вытворчасці (па накірунках)». Падчас урачыстасці, якая прайшла ва ўстанове адукацыі, выпускнікі каледжа выказалі вялікую ўдзячнасць педагогам за атрыманыя веды, уменні і навыкі.   Вучыліся педагогі На базе гімназіі № 1 г. Капыля імя М.В. Рамашкі і ясляў-сада № 1 г. Капыля адбыўся семінар-практыкум. На ім ішла гаворка пра пераемнасць у арганізацыі даследчай дзейнасці дзяцей дашкольнага ўзросту і малодшых школьнікаў. Была арганізавана выстава метадычнай літаратуры, дэманстрацыя вопыту некаторых устаноў адукацыі, якія паспяхова працуюць у гэтым напрамку. Педагогі абмяняліся меркаваннямі і прапановамі. Былі выпрацаваны рэкамендацыі па арганізацыі работы па заяўленай тэме.   Эстафета здароўя У Капыльскім РАНС паказалі на сваім прыкладзе, што такое здаровы лад жыцця. Работнікі падраздзялення прынялі эстафету здароўя ад Клецкага РАНС і ў сваю чаргу перадалі яе слуцкім калегам. Сутнасць эстафеты — прапаганда здаровага ладу жыцця. Падраздзяленні запісваюць на відэа, як супрацоўнікі аддзела зай-маюцца фізічнымі практыкаваннямі, робячы тым самым выклік іншаму аддзелу. У эстафеце ўжо ўзялі ўдзел большасць раённых аддзелаў па надзвычайных сітуацыях Мінскай вобласці.   Небяспечная цыгарэта Рэспубліканская акцыя «Не прапальвай сваё жыццё» стартавала 15 лістапада. Яна прадоўжыцца да канца месяца і будзе па-дзелена на чатыры этапы. Усе мерапрыемствы, якія пройдуць у гэты час, будуць акцэнтаваць увагу на праблеме гібелі людзей на пажарах па прычыне неасцярожнага курэння. Формы падачы інфармацыі самыя розныя: буклеты, гутаркі, конкурсы, віктарыны і інш. У навучанні насельніцтва правілам бяспекі акрамя супрацоўнікаў Капыльскага РАНС прымуць удзел юныя выратавальнікі, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый. Маргарыта САКОВІЧ, Сяргей КОЗЕЛ, Павел ШЭІН

Слава працы Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей