Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

34

Юные ученые

15.11.2016
422 Два Дыпломы атрымалі навучэнцы Песачанскага вучэбна-педагагічнага комплексу дзіцячы сад-СШ на конкурсе работ даследчага характару навучэнцаў устаноў адукацыі Мінскай вобласці. У секцыі «Працоўнае навучанне» Дыплома ІІ ступені ўдастоены дзевяцікласнік Данііл Лось (настаўнік — В.М. Ждановіч). Данііл ужо не першы год праводзіць доследы па прыгатаванні клею з малака. У секцыі «Прыродазнаўчыя дысцыпліны» Дыплом ІІІ ступені —  у сямікласніцы Паліны Астрэйкі (настаўнік — С.У. Петраневіч). Дзяўчынка займаецца вырошчваннем бульбы з насення. Як адзначылі ў навучальнай установе, дзеці з вялікай ахвотай уключыліся ў навуковую работу, адсюль і адпаведныя вынікі. Ёсць поспехі і ў капыльскіх школьнікаў. Так, у секцыі «Геаграфія» ўладальнікам Дыплома ІІ ступені стала навучэнка 10 класа СШ № 2 г. Капыля Аліна Рамановіч (настаўнік — А.М. Сікорскі), якая прадстаўляла работу на конкурсе. Над вывучэннем назваў вуліц, унутрыгарадскіх аб’ектаў  Капыля  яна  працавала  ра-зам з аднакласнікам Артурам Боханам. У секцыі «Гуманітарнае права» Дыплом ІІІ ступені прысуджаны навучэнцы 7 класа гімназіі № 1 г. Капыля Валерыі Пуцэйка (настаўнік — А.У. Панашчык), якая разам з шасцікласнікам Максімам Лятчэнем вывучала захаванне традыцый ткацтва Капыльскага раёна.

Слава працы Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей