Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

30

2010 год: якім ён быў?

31.12.2010
Адыходзіць 2010-ы год. Застаюцца яго апошнія гадзіны. Як заўсёды, напрыканцы прынята падводзіць апошнюю рысу. “Чым запомніўся год мінулы?” – такое пытанне мы задавалі жыхарам горада і раёна. Ірына ГУЛЕВІЧ, галоўны ўрач УАЗ “Капыльская ЦРБ”: — Мяне абралі дэпутатам Мінскага абласнога Савета дэпутатаў, за што яшчэ раз выказваю вялікую ўдзячнасць сваім выбаршчыкам. Што тычыцца асабістага жыцця, то сустрэла свой 50-гадовы юбілей. Сёлета споўнілася 25 гадоў маёй дачцэ, якая працягвае сямейную дынастыю ўрачоў, і 16 гадоў сыну, захапленне якога – англій- ская мова. Яны – мая надзейная апора. Наконт медыцынскай сферы хачу адзначыць, што вядзецца рамонт у паліклініцы: будуць павялічаны плошчы, асобна вылучаны траўматалагічны прыём, жаночая кансультацыя. Прыемна, што сёлета ў раён прыбылі два хірургі, педыятр, стаматолаг, тры ўрачы-інтэрны. Закуплена шмат новага абсталявання. Валерый ТАРОЦЬКА, старшыня сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва “Пацейкі”: — Сёлета мне споўнілася 50 гадоў, амаль 28 з якіх жыву з каханай жонкай Алай Яўгенаўнай. У нас трое сыноў, цудоўныя нявесткі, маем дзвюх унучак. Увогуле, дружная сям’я. Наш сельгаскааператыў сёлета атрымаў, нягледзячы на засуху, нядрэнныя вынікі па вытворчасці прадукцыі. Напрыклад, было атрымана па 36,9 ц/га збожжавых, 235 ц/га бульбы. Выдзелены льготны крэдыт для рэканструкцыі малочнатаварнай фермы. Словам, ёсць патэнцыял, неабходна яго рэалізоўваць. Цэнтральнай сядзібе прысвоены статус аграгарадка, дзе зроблены парк адпачынку, абноўлены аб’екты сацыяльнай сферы, у населены пункт прыйшоў газ. Ванда ШЫМАНОЎСКАЯ, старшыня раённага таварыства інвалідаў, старшыня ветэранскай арганізацыі СВК “Душава”: — Мой старэйшы ўнук закончыў ВНУ і пайшоў па маім шляху – стаў эканамістам (дарэчы, я аддала гэтай справе 42 гады). А ўнучка паступіла ва ўніверсітэт. Карыстаючыся выпадкам, не магу не адзначыць падтрымку, якую нашым арганізацыям аказваюць мясцовая ўлада, грамадскае аб’яднанне “Белая Русь” і іншыя. Дзякую за супрацоўніцтва М. Л. Сандрозд, А. М. Раеўскай, дырэктару ТЦСАН С. С. Маліноўскай, начальніку РВПС І. М. Былюк. А ўвогуле, хачу адзначыць палітыку нашай дзяржавы, якой кіруе Прэзідэнт А. Р. Лукашэнка. Менавіта за яго, як і большасць нашых суайчыннікаў, я аддала свой голас падчас выбараў, каб і надалей жыць у квітнеючай краіне. Вольга СЯРЧЭНЯ, прадавец  магазіна “Бульбачка” Капыльскага райспажыўтаварыства: — Асабіста для мяне гэты год быў запамінальным тым, што купіла кватэру і паступіла ў Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт на факультэт эканомікі і кіравання прадпрыемствамі. У нашым магазіне ўсё больш пашыраецца асартымент, пачалі працаваць з фірмамі непасрэдна, таму і цэны знізіліся. Прапануем капылянам свежую агародніну, садавіну, зяленіва. Хаця наш дабрабыт з кожным годам расце, але хацелася б, каб заробкі работнікаў гандлю яшчэ больш павялічыліся, а значыць быў стымул працаваць лепш. Вадзім САЛАВЕЙ, настаўнік гісторыі і грамадазнаўства Пацейкаўскай СШ: — Сёлета мне пашчасціла стаць удзельнікам праекта “Захоўваючы гісторыю, ствараем будучыню”, які рэа- лізуецца Мінскім абласным інстытутам развіцця адукацыі. Таксама наша сям’я прымала ўдзел у пілотным выбарачным абследаванні асабістых падсобных гаспадарак, што праводзілі органы дзяржаўнай статыстыкі. Мне давялося быць удзельнікам раённай канферэнцыі па вылучэнні дэлегатаў на ІV Усебеларускі народны сход. А самымі значнымі і радаснымі падзеямі сталі тыя, што наша сям’я пабудавала трохпакаёвую кватэру за кошт дадзенага дзяржавай аднапрацэнтнага крэдыту на 40 гадоў і значна павысілася заработная плата. Аксана СУХАВЕР, кіяскёр “Белсаюздруку”: — Напярэдадні Новага года кожны аналізуе пражытае і вызначае планы на будучае. У 2010 годзе для мяне і маёй сям’і было шмат прыемных падзей. Адна са значных  – сын пайшоў у першы клас, дачцэ ў наступным годзе споўніцца 15. Калі наконт працы, то яна ў першую чаргу заключаецца ў продажы разнастайных перыядычных выданняў. Хачу адзначыць, што газета “Слава працы” сярод іх карыстаецца папулярнасцю. Поўнасцю раскупляюцца суботнія нумары, бывае, што не хапае і за сераду. Ёсць пастаянныя пакупнікі. Апытваў Сяргей КОЗЕЛ

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей