Адкрытае акцыянернае таварыства «Старыца-Агра» паказала самыя лепшыя рэзультаты работы па вырошчванні і адкорме буйной рагатай жывёлы за дзевяць месяцаў 2016 года.

Гэта вынікі рэспубліканскага спаборніцтва, у якім удзельнічала 79 сельгасарганізацый. Нашы землякі маюць самы лепшы паказчык па прыросце жывой масы на адну сярэднюю галаву жывёлы з пачатку года — 297,33 кг. Сярэднясутачная прывага таксама самая высокая — 1105 г (+105 г да мінулагодняга ўзроўню). Дарэчы, у сярэднім па рэспубліцы гэтыя паказчыкі складаюць, адпаведна, 203,77 кг і 754 г.
Комментарии