Ідзе калона медыкаў. Першы злева ў другім радзе - А.Я. Брыкальскі[/caption]
А гэта маршыруюць прадстаўнікі райспажыўсаюза. Як і медыкі, яны нясуць чырвоныя сцягі, партрэты лідараў КПСС. Звяртае на сябе ўвагу, што мужчыны апрануты амаль у аднолькавыя паліто і капелюшы. Размахваюць сцягамі супрацоўнікі сельгастэхнікі. З партрэтамі У. Леніна і К. Маркса, з самаробнай чырвонай зоркай, на якой напісана «Міру — мір», стаяць працаўнікі камбіната бытавога абслугоўвання і райпрамкамбіната.
[caption id="attachment_52962" align="aligncenter" width="560"]
Капыляне ўважліва слухаюць дакладчыкаў[/caption]
Але ярчэй за ўсіх выглядаюць школьнікі. Яны трымаюць самаробныя эмблемы Кастрычніка, лозунгі з надпісамі: «Да здравствует дружба между народами!»,«Пионеры и школьники! Упорно овладевайте знаниями, любите и уважайте труд! Готовьтесь стать активными борцами за дело Ленина, за Коммунизм!». У іх руках сімвалы выдатнай вучобы — адзнакі «5»!
[caption id="attachment_52963" align="aligncenter" width="560"]
Вучні і настаўнікі Капыльскай СШ № 2[/caption]
На трыбуне, што ўстаноўлена каля раённага Дома культуры, калоны працоўных калектываў сустракаюць першы сакратар РК КПБ Сухій М.А., намеснік сакратара і загадчык ідэалагічнага аддзела парткама Капыльскага вытворчага калгасна-саўгаснага ўпраўлення Валністы Я.Г., намеснік сакратара і загадчык аргаддзела парткама Капыльскага вытворчага калгасна-саўгаснага ўпраўлення Грыневіч Я.М., старшыня райвыканкама Сыраквашын С.В., старшыня гарсавета Апанашчык А., старшыня калгаса «Піянер» Макарчук І.Я., старшыня камітэта партыйна-дзяржаўнага кантролю Капыльскага ўпраўлення Бурак І.П.
[caption id="attachment_52961" align="aligncenter" width="560"]
На трыбуне ‒ Бурак І.П., Валністы Я.Г., Макарчук І.Я., Сыраквашын С.В., Апанашчык А., Сухій М.А., Паскрыбка, Грыневіч Я.М.[/caption]
Самае адметнае, што звяртае на сябе ўвагу, — амаль на кожным здымку — шчырыя ўсмешкі, радасць ад таго, што сабраліся разам, каб адсвяткаваць гэту падзею.
[caption id="attachment_52960" align="aligncenter" width="560"]
На маршы - моладзь Капыльшчыны[/caption]
Паважаныя капыляне і жыхары раёна! Можа вы пазналі сябе на гэтых фотаздымках? Ці маеце свае цікавыя фотаімгненні гісторыі? Звяртайцеся ў рэдакцыю — мы з задавальненнем раскажам пра вас на старонках газеты!
Падрыхтавала Дзіяна Ткачэнка
Комментарии