Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

37

Как отмечали день Великой Октябрьской социалистической революции в Копыле

07.11.2016
Чорна-белыя фотаздымкі сярэдзіны ХХ стагоддзя… Што можа быць цікавей за іх? Яны ярчэй за сучасныя, каляровыя, расказваюць пра жыццё, пра падзеі. Замест прадмовы Вось такімі цікавымі фотаздымкамі падзяліўся з намі капылянін Мікалай Пятровіч Шкадарэвіч. І гэта невыпадкова. Справа ў тым, што дзядуля Мікалая Пятровіча — той самы Іосіф Шкадарэвіч, што стаяў ля вытокаў рэвалюцыйнага руху на Капыльшчыне. А тата Пётр Іосіфавіч, які зрабіў гэтыя здымкі, займаў адказныя пасады ў райкаме партыі ў 50-60-я гады ХХ стагоддзя. Здымкі Пятра Шкадарэвіча даволі часта друкавалі на старонках «Слава працы» ў 60-я гады. Сам жа Мікалай Пятровіч 43 гады добрасумленна адпрацаваў на адным месцы — у сельгастэхніцы. Як гэта было І сёння мы можам зазірнуць за тоўшчу мінулых гадоў і на свае вочы пабачыць, як капыляне святкавалі 45-ю гадавіну Вялікай Кастрычніцкай рэвалюцыі ў 1962 г. Вось на плошчы калона медыцынскіх работнікаў. Адзін з тых, хто ўзначальвае яе, знакаміты галоўны ўрач Капыльскай ЦРБ Брыкальскі Антон Яўгенавіч. [caption id="attachment_52964" align="aligncenter" width="560"]Ідзе калона медыкаў. Першы злева ў другім радзе - А.Я. Брыкальскі Ідзе калона медыкаў. Першы злева ў другім радзе - А.Я. Брыкальскі[/caption] А гэта маршыруюць прадстаўнікі райспажыўсаюза. Як і медыкі, яны нясуць чырвоныя сцягі, партрэты лідараў КПСС. Звяртае на сябе ўвагу, што мужчыны апрануты амаль у аднолькавыя паліто і капелюшы. Размахваюць сцягамі супрацоўнікі сельгастэхнікі. З   партрэтамі    У. Леніна   і  К. Маркса, з самаробнай чырвонай зоркай, на якой напісана «Міру — мір», стаяць працаўнікі камбіната бытавога абслугоўвання і райпрамкамбіната. [caption id="attachment_52962" align="aligncenter" width="560"]Капыляне ўважліва слухаюць дакладчыкаў Капыляне ўважліва слухаюць дакладчыкаў[/caption] Але ярчэй за ўсіх выглядаюць школьнікі. Яны трымаюць самаробныя эмблемы Кастрычніка, лозунгі з надпісамі: «Да здравствует дружба между народами!»,«Пионеры и школьники! Упорно овладевайте знаниями, любите и уважайте труд! Готовьтесь стать активными борцами за дело Ленина, за Коммунизм!». У іх руках сімвалы выдатнай вучобы — адзнакі «5»! [caption id="attachment_52963" align="aligncenter" width="560"]Вучні і настаўнікі Капыльскай СШ № 2    Вучні і настаўнікі Капыльскай СШ № 2[/caption] На трыбуне, што ўстаноўлена каля раённага Дома культуры,  калоны працоўных калектываў сустракаюць першы сакратар РК КПБ Сухій М.А., намеснік сакратара і загадчык ідэалагічнага аддзела парткама Капыльскага вытворчага калгасна-саўгаснага ўпраўлення Валністы Я.Г., намеснік сакратара і загадчык аргаддзела парткама Капыльскага вытворчага калгасна-саўгаснага ўпраўлення Грыневіч Я.М., старшыня райвыканкама Сыраквашын С.В., старшыня гарсавета Апанашчык А., старшыня калгаса «Піянер» Макарчук І.Я., старшыня камітэта партыйна-дзяржаўнага кантролю Капыльскага ўпраўлення Бурак І.П. [caption id="attachment_52961" align="aligncenter" width="560"]На трыбуне ‒ Бурак І.П., Валністы Я.Г., Макарчук І.Я., Сыраквашын С.В., Апанашчык А., Сухій М.А., Паскрыбка, Грыневіч Я.М. На трыбуне ‒ Бурак І.П., Валністы Я.Г., Макарчук І.Я., Сыраквашын С.В., Апанашчык А., Сухій М.А., Паскрыбка, Грыневіч Я.М.[/caption] Самае адметнае, што звяртае на сябе ўвагу, — амаль на кожным здымку — шчырыя ўсмешкі, радасць ад таго, што сабраліся разам, каб адсвяткаваць гэту падзею. [caption id="attachment_52960" align="aligncenter" width="560"]На маршы -  моладзь Капыльшчыны На маршы - моладзь Капыльшчыны[/caption]

Паважаныя капыляне і жыхары раёна! Можа вы пазналі сябе на гэтых фотаздымках? Ці маеце свае цікавыя фотаімгненні гісторыі? Звяртайцеся ў рэдакцыю — мы з задавальненнем раскажам пра вас на старонках газеты!

Падрыхтавала Дзіяна Ткачэнка

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей