56
7 лістапада — Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі
07.11.2016
Паважаныя жыхары Капыльскага раёна! Прыміце шчырыя віншаванні з Днём Кастрычніцкай рэвалюцыі!
Людзі старэйшага пакалення паважліва ставяцца да гістарычнай падзеі, якая ўпершыню абвясціла свабоду ад эксплуатацыі, прыгнёту і бяспраўя. Рэвалюцыя 1917 года адкрыла новую эпоху ў развіцці чалавецтва, укараніла такія асноватворныя прынцыпы, як права нацый на самавызначэнне, павага да людзей працы, сацыяльная справядлівасць. Пераняўшы ўсё лепшае з савецкай эпохі, наша рэспубліка развіваецца і рухаецца наперад да забеспячэння дастойнага жыцця грамадзян.
Ад усёй душы жадаем усім жыхарам Капыльшчыны здароўя, дабрабыту, міру, дабра і поспехаў у працы на карысць нашага раёна.
Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў
Источник: Слава працы
Поделиться
Комментарии