Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

17

Чтобы дети были под защитой

03.11.2016
holdahand-pic510-510x340-88117 На пашыраным пасяджэнні камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама прааналізавана работа, дадзена ацэнка і выпрацаваны меры па стабілізацыі сітуацыі суб’ектамі прафілактыкі па прадухіленні супрацьпраўных паводзін непаўналетніх і сямейнага недабрабыту. Як паведаміў намеснік старшыні райвыканкама, старшыня камісіі па справах непаўналетніх Аляксандр Ліпніцкі, за дзевяць месяцаў гэтага года назіраецца рост злачыннасці ў падлеткавым асяроддзі (з 10 летась да 14 сёлета). Таксама непакоіць павелічэнне колькасці непаўналетніх, якія прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці за ўжыванне алкаголю. «Гэта статыстыка дрэнная, — адзначыў Аляксандр Мікалаевіч, — і не адлюстроўвае нашу работу, што праводзіцца. Нам неабходна дзейнічаць больш цеснай камандай: выявіць праблему і паспяхова яе ўхіліць». Пра сумесную работу ўсіх суб’ектаў прафілактыкі па раннім выяўленні сацыяльнага недабрабыту ў сям’і, як адзін з самых дзейсных спосабаў, гаварыў і пракурор раёна Арцём Ляўша. Арцём Мікалаевіч выказаў некаторыя прапановы. У прыватнасці, аддзелу адукацыі, спорту і турызму райвыканкама неабходна на пастаяннай аснове забяспечваць кантроль за захаваннем заканадаўства аб дзяржаўнай абароне правоў і законных інтарэсаў дзяцей у праблемных сем’ях. Капыльскаму РАУС неабходна неадкладна інфармаваць аддзел адукацыі, спорту і турызму райвыканкама аб усіх фактах бытавых канфліктаў у сем’ях, у якіх пражываюць і выхоўваюцца непаўналетнія. Нягледзячы на тое, што інспекцыя па справах непаўналетніх РАУС праводзіць пэўную прафілактычную работу, трэба больш дэталёва разгле-дзець эфектыўнасць і якасць праводзімых мерапрыемстваў. У бліжэйшы час будуць распрацаваны і даведзены да ўсіх устаноў адукацыі дакладныя рэкамендацыі па ўдасканаленні работы. Патрабуе вывучэння пытанне своечасовай распрацоўкі і зацвярджэння індывідуальных планаў абароны правоў і законных інтарэсаў непаўналетніх. Таксама павінна быць звернута ўвага на павышэнне эфектыўнасці работы псіхалагічнай службы СПЦ Капыльскага раёна, на ўвядзенне новых форм і метадаў работы ва ўстановах адукацыі, культуры, маладзёжнымі аб’яднаннямі. Словам, неабходна рабіць усё для таго, каб дзеці былі пад абаронай. Сяргей КОЗЕЛ

Слава працы Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей