Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

44

Ежегодно верующие Католической Церкви 2 ноября вспоминают и молятся за своих умерших предков, родных, родственников и знакомых

02.11.2016
%d1%81%d0%bd%d0%b8%d0%bc%d0%be%d0%ba Гэты дзень прысвечаны ўспаміну ўсіх памерлых вернікаў. Калісьці, як ва ўсходняй, так і ў заходняй традыцыі Хрыстовага Касцёла ўспамін усіх памерлых адзначаўся адразу пасля святкавання Пасхі. Аднак з цягам часу з развіццём багаслоўя на Захадзе ўспамін памерлых пачалі адзначаць напрыканцы года (каляндарнага і літургічнага), калі ўсё наваколле нібыта замірае… Гэтую традыцыю ўспаміну ўсіх памерлых вернікаў увёў абат бенедыктынцаў у Клюні святы Адылон у 998 годзе. Вельмі хутка гэты звычай быў прыняты ва ўсім Касцёле. На працягу актавы Успаміну ўсіх памерлых вернікаў, гэта значыць з 1 па 8 лістапада, Касцёл асаблівым чынам моліцца за памерлых. Таму ўсе каталікі павінны паклапаціцца пра тое, каб перад святамі прыбраць магілы сваіх родных і блізкіх, а таксама занядбаныя магілы паблізу. Згодна з хрысціянскай традыцыяй, недапушчальна прыносіць і спажываць на могілках ежу і спіртныя напоі, а таксама класці іх на магілы. Годным успамінам пра памерлых з’яўляецца запаленая на магіле свечка (або зніч) і кветкі, але перш за ўсё — малітва за супакой душы. Парадак наведвання могілак у суботу — 5 лістапада: Руднікі — 10.00, Язвіны — 10.30, Бабоўня — 11.00, Думічы — 12.00, Капыль — 13.00, Чарнагубава — 14.30. Аляксандр ТАРАСЕВІЧ, пробашч касцёла святых Пятра і Паўла ў г. Капылі

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей