Home
Четверг 14.08.2025 21:45

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

43

Жители Мозолей отметили праздник деревни

02.11.2016
Халоднае асенняе надвор’е не дало правесці свята вёскі Мазалі на вуліцы, таму адзначылі яго ў Скабінскім клубе-бібліятэцы. У невялікім сяброўскім коле за смачнымі пачастункамі і салодкай гарбатай сустрэліся аднавяскоўцы. Перад прысутнымі выступіла старшыня Капыльскага сельскага Савета Вольга Купрыенка, якая падзякавала ўсім жыхарам, хто па сваёй ініцыятыве прыняў удзел у навядзенні парадку ў Мазалях, пажадала ўсім моцнага здароўя. [caption id="attachment_52916" align="aligncenter" width="580"]Музычныя падарункі ад вакальнага гуртка Скабінскага клуба-бібліятэкі Музычныя падарункі ад вакальнага гуртка Скабінскага клуба-бібліятэкі[/caption] — Жывіце ў радасць, адкрыта, з душой, — сказала Вольга Мікалаеўна. — А мы будзем ствараць спрыяльныя ўмовы для вас. З музычнымі падарункамі выступіў вакальны гурт Скабінскага клуба-бібліятэкі пад кіраўніцтвам Святланы Юшкевіч. Для прысутных прагучалі народныя і сучасныя песні, кожная з якіх суправаджалася гучнымі апладысментамі. З творчымі віншаваннямі выступілі ўдзельнікі сольнага гуртка клуба-бібліятэкі Крысціна Пташук, Мілана Чарнушэвіч і Паша Юшкевіч. Таксама прагучалі кампазіцыі, прысвечаныя Дню маці. [caption id="attachment_52915" align="aligncenter" width="580"]Жыхары в. Мазалі падчас свята Падчас свята[/caption] Вольга Купрыенка ўручыла памятныя сувеніры ад сельвыканкама і ААТ «Скабін» жыхарам вёскі Мазалі. Сярод іх старэйшына вёскі Валянціна Вячаславаўна Апанасчык, шматдзетная маці Алена Міхайлаўна Жогаль, работнік ААТ «Скабін» Алена Віктараўна Квач, Валянцін Міхайлавіч Янушка, падвор’е якога стала лепшым у Мазалях. Падарункі атрымалі і дзеці, якія ў гэтым годзе адзначылі невялічкі юбілей — гэта дзесяцігадовыя Ягор Карпіленя і Зарына Квач. Напярэдадні святочнага мерапрыемства Вольга Купрыенка наведала старэйшых жыхароў населенага пункта: Зінаіду Кірылаўну Апанасчык — дарэчы у дзень вёскі яна адзначыла свой 90-гадовы юбілей. Сярод пажылых людзей і ветэран Вялікай Айчыннай вайны Станіслаў Філіпавіч Карпіленя, імянінніца дня Клаўдзія Мікалаеўна Карпіленя і Валянціна Вікенцьеўна Кульбіцкая. Усім ім былі ўручаны падарункі ад Капыльскага сельвыканкама і ААТ «Скабін». Свята закончылася сумесным фотаздымкам і прыемнымі размовамі за вялікім гасцінным сталом. Кожны, хто завітаў сюды, атрымаў вялікую колькасць пазітыва, і гэта застанецца ў памяці на доўгія гады. Павел ШЭІН Фота аўтара  

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей