Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

26

На копыльском ФОКе соревновались гандболисты

02.12.2016
У рамках Кубка раёна па гандболе 26 лістапада на фізкультурна-аздараўленчым комплексе прайшлі гульні другога тура спаборніцтваў. img_0291 Амаль што аднолькавым узроўнем падрыхтоўкі вызначыліся каманды «Слабада-Кучынка» і «РАНС». Іх сустрэча закончылася з лікам 29:26. Лепшым іграком прызнаны Андрэй Жалкоўскі з каманды-пераможцы, які закінуў 12 мячоў. ГК «Капыль» з першых хвілін пераўзыходзіла «Пясочнае», таму і сустрэча закончылася з лікам 34:10. Тут лепшым прызнаны Аляксандр Ліпніцкі (ГК «Капыль»), на рахунку якога 8 мячоў. Столькі ж закінуў і Уладзімір Рудзеня з ААТ «Семежава». У напружанай барацьбе гэта каманда перамагла праціўнікаў з РСУП «Бабоўня» з лікам 34:26. Як паведаміў галоўны суддзя спаборніцтваў Дзмітрый Була, пасля двух тураў турнірную табліцу Кубка раёна па гандболе ўзначальваюць ГК «Капыль» і ААТ «Семежава» (у іх па 4 ачкі), па два маюць спартсмены са Слабада-Кучынкі і Бабоўні, нуль ачкоў на рахунку каманд з Пясочнага, РАНС і Капыльскага ЦДТ. Трэці тур спаборніцтваў пачнецца ў 16 гадзін 3 снежня. Сяргей КОЗЕЛ Фота аўтара

Слава працы Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей