Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

37

Новости Копыльщины (CMigrator copy 8)

28.10.2016
135 Атэстацыя як экзамен Даць аб’ектыўную ацэнку практычнай дзейнасці кіраўніка і дзяржслужачых — галоўная задача, якая стаіць перад атэстацыйнымі камісіямі, створанымі пры райвыканкаме. Адна з іх, якую ўзначальвае намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Ліпніцкі, днямі правяла чарговую атэстацыю. Падчас яе быў вызначаны ўзровень прафесійнай падрыхтоўкі, прававой культуры, службовай перспектывы  шэрагу кіраўнікоў камунальнай уласнасці і дзяржслужачых структурных падраздзяленняў райвыканкама.   Карысталася попытам Прадукцыя капыльскіх кааператараў карысталася попытам на міжрэгіянальных кірмашах, што прайшлі ў мінулыя выхадныя. У Слуцку гандлёвыя кропкі райспажыўтаварыства прапаноўвалі агародніну, а ў Нясвіжы — кандытарскія вырабы. Мінчане мелі магчымасць набыць мяса, паўфабрыкаты і каўбасныя вырабы вытворчасці капыльскага кааппрама.   Чарговае званне Двум афіцэрам Капыльскага РАУС прысвоена чарговае спецыяльнае званне «падпалкоўнік міліцыі». Яго ўдастоены намеснік начальніка аддзела ўнутраных спраў райвыканкама — начальнік міліцыі грамадскай бяспекі Віталь Кажура і начальнік аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі РАУС Уладзімір Анішчанка. Днямі ім уручыў пагоны намеснік міністра ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь, генерал-маёр міліцыі Аляксандр Кобрусеў.   Юная дыпламантка З дыпломам III ступені вярнулася пяцігадовая Вікторыя Жогаль з міжнароднага конкурсу мастацтваў «Хрустальный василек», які прайшоў у Мінску. Юная вакалістка выканала конкурсную праг-раму ў намінацыі «Эстрадны вакал». Вікторыя з’яўляецца выхаванкай узорнай студыі эстраднага вакалу «Кліо» пры ДУДА «Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі Капыльскага раёна», мастацкі кіраўнік — Таццяна Ермаловіч.   Поспех Данііла Прызёрам рэспубліканскага творчага конкурсу малюнкаў «Квітней, мой лес!» стаў Данііл Масілевіч. Юны мастак вучыцца ў гімназіі № 1 г. Капыля, выяўленчым мастацтвам займаўся ў аб’яднанні па інтарэсах Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Капыльскага раёна (педагог М.С. Аўсяннікава). Падчас абласнога семінара-нарады маладых спецыялістаў лясной галіны Даніілу ўручаны памятны падарунак ад Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь. Конкурс праводзіўся з нагоды 80-годдзя ўтварэння органа кіравання лясной гаспадаркай Беларусі. Марыя ШЭІНА, Сяргей КОЗЕЛ, Крысціна ЖОГАЛЬ

Слава працы Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей