Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

19

В Слобода-Кучинской библиотеке-клубе прошел концерт под названием «Спасибо женщине, чье имя - мать»

24.10.2016
У актавай зале былі разгорнуты выставы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва: Ніны Краўчанкі («У жанчын свае сакрэты»), Раісы Ясючэні («Утульна ў доме — утульна на душы»), Валянціны Барташэвіч і Алены Цімаковай («Чудо-руки — чудо-штуки»). %d1%84%d0%be%d1%82%d0%be-0803 Мамы атрымалі шчырыя віншаванні ад навучэнцаў ДУА «Слабадакучынская СШ». Алёна Міхайлоўская,  Уладзімір Аніфер і Аліна Францкевіч  прадэманстравалі свой талент пры выкананні песень «Мая мама», «Мамины глаза». Ігар Цімакоў, ураджэнец Запарожскай вобласці, выканаў песню «Мам» пад гітару на ўкраінскай мове. Вольга Міхайлоўская прачытала верш «Мама заболела», які прабіў слязу ў прысутных. Асабліва былі ўдзячны госці свята калектыву гуртка «В ритме танца» пад кіраўніцтвам Людмілы Корбут. Са словамі віншавання да ўсіх жанчын звярнулася старшыня Слабада-Кучынскага сельвыканкама Нэлі Гусева, якая пажадала шчасця, мора ўсмешак, натхнення і цярпення, без якога нельга несці ганаровае званне «мама». «У краіне шмат робіцца для таго, каб жанчыны змаглі вырасціць, выхаваць здаровых і шчаслівых дзяцей», — адзначыла Нэлі Эдуардаўна. Пад гарачыя апладысменты яна ўручыла падарунак Вользе Ярашэні — бухгалтару ААТ «Старыца-Агра», мнагадзетнай маці (на здымку). Дарэчы, у 2010 годзе Вольга Іванаўна за выхаванне пяцярых дзяцей удастоена высокай урадавай узнагароды ордэна Маці і сёння з радасцю прыехала ў родную Слабада-Кучынку на сустрэчу з землякамі. Скончылася свята па традыцыі дружным чаяваннем. Усе ўдзельнікі мерапрыемства атрымалі масу станоўчых эмоцый і пайшлі дамоў з добрым настроем. Барыс ДЗЕНІСЮК, член ГА «Беларускі саюз журналістаў»

Слава працы Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей