Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

42

Сярод людзей

30.12.2010
Усё часцей і часцей у апошні час мы сутыкаемся з праблемай выхавання дзяцей. Скардзімся на іх непаслухмянасць, чэрствасць, бездухоўнасць, адсутнасць спачування і любві да бліжняга. І як вынік – перад намі паўстае пытанне: чым жа крануць сэрца маленькага чалавека, у якога ёсць амаль усё – бацькі, жыллё, машыны, цацкі, камп’ютар?.. Я мяркую, што трэба вучыць дзяцей спачуваць чужой бядзе. Вось ужо чацвёрты год поплеч з намі праходзяць лёсы дзяцей Капыльскага сацыяльнага прытулку. Адарваныя часова, а то і зусім ад сям’і, яны жывуць і вучацца сярод нас. І мы міжволі прымаем удзел у іх выхаванні і выхоў-ваемся самі разам з імі. Менавіта тут і пачынаецца нараджэнне пачуцця адказнасці, чуласці, узаемаразумення, спачування. Стала добрай традыцыяй прымаць удзел у акцыях дапамогі дзецям сацыяльнага прытулку, адзначаць ім дні нараджэння з сапраўднымі падарункамі. І, паверце, абыякавых няма! Яблык, дзве цукеркі, сшытак, аловак, ручка, фарбы ці купленая бацькамі цікавая гульня (хто што можа) – і свята атрымоўваецца. Якім цудоўным бляскам свецяцца вочкі, твары дзяцей! Не стаў выключэннем і гэты год для вучняў майго класа. Зараз з намі “грэецца душа” Яўгена К. з в. Душава. За паўгода мы пастараліся зрабіць усё, каб супакоіць хлопчыка, каб хоць на хвіліну, гадзіну, дзень лягчэй ці менш яму думалася аб складанасцях і цяжкасцях жыцця. Каб упэўнена ён адчуваў сябе сярод людзей. І, ведаеце, калі Жэня шырока адчыняе дзверы і моцна вітае мяне з усмешкай, я веру — дзіця не адчувае сябе адзінокім, пакінутым… Вось так пакрысе вучу сваіх дзяцей і бацькоў быць чулымі, шчодрымі людзьмі, бо жыццё такое непрадказальнае! І вельмі спадзяюся, што Новы год Жэня сустрэне дома… Ларыса МАРЦІНОВІЧ, настаўніца пачатковых класаў СШ №3 г. Капыля

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей