Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

46

На Тимковичском свеклоприемном пункте очередей нет

07.10.2016
Дзясяткі аўтамабіляў, загружаных цукровымі буракамі з палёў дзевяці гаспадарак нашага раёна і некаторых суседніх (Слуцкага, Уздзенскага і Клецкага) штодзённа накіроўваюцца на Цімкавіцкі буракапрыёмны пункт Слуцкага цукроварафінаднага камбіната. — Сёлета, як і ў папярэднія гады, да нарыхтоўчай кампаніі падрыхтаваліся належным чынам: навялі парадак на тэрыторыі, у вытворчых і бытавых памяшканнях, адрамантавалі пагрузчыкі, а таксама буртаўкладачныя машыны (БУМы). Гэта дазволіла пачаць прыёмку цукровых буракоў згодна з запланаваным графікам — з 6 верасня. [caption id="attachment_52034" align="alignnone" width="560"]img_8974 Машыніст Ігар Уласовіч[/caption] На дадзены момант ужо прынята звыш 20 тысяч тон. Больш за іншых з нашага раёна буракоў адгрузілі ААТ «Семежава» (звыш 5 тыс. т) і «Душава» (звыш 3 тыс. т). У першую чаргу вялася прыёмка пашкоджаных караняплодаў, якія адразу адпраўляліся на перапрацоўку. За раннюю здачу прадукцыі прадугледжвалася дадатковая надбаўка па аплаце. Днямі павінны былі прыступіць да закладкі салодкіх каранёў на доўгатэрміновае захоўванне. Аднак, як адзначыў Дзмітрый Аляксандравіч, надвор’е, якое рэзка сапсавалася, крыху ўнесла свае карэктывы. Калі гаварыць пра працэс прыёмкі буракоў, то ён камп’ютарызаваны. На кантрольным пункце аператары заносяць неабходныя даныя ў камп’ютар. Вадзіцелю замест пуцявога ліста выдаецца персанальны электронны чып, з дапамогай якога фіксуюцца праходжанне машыны праз аўтаматызаваныя вагі, здача кантрольнага аналізу, а таксама сам факт выгрузкі на кагатах і ўзважванне пустой тары. Такая сістэма значна спрасціла працэс прыёмкі. У сыравіннай лабараторыі вядзецца рэканструкцыя і мадэрнізацыя тэхналагічнага абсталявання, што дазволіць больш хутка і дакладна рабіць аналіз прывезеных буракоў. img_8959 — Пакуль жа на месцы мы вызначаем ступень забруджанасці пастаўляемай прадукцыі, — працягвае расказваць Дзмітрый Пешкур. — У бліжэйшай перспектыве будзем вызначаць і цукрыстасць (цяпер гэта робіцца на слуцкім камбінаце). Ад гэтых паказчыкаў залежыць памер выплат за здадзеную прадукцыю. Адзначу, што сёлета цукрыстасць паступаючых буракоў на наш пункт значна вышэйшая: 19,53 пры базіснай 16. І гэта самы высокі паказчык за апошнія дзесяць гадоў. На пляцоўцы, дзе складзіруюцца буракі, працуюць тры пагрузчыкі і чатыры буртаўкладачныя машыны. У сярэднім за дзень разгружаюць і буртуюць каля 600 тон буракоў (прыкладна 12 вагонаў). Аўтамабілі з гаспадарак прыходзяць згодна з устаноўленым графікам. Ім забяспечана своечасовая выгрузка. — Паспяховая работа буракапрыёмнага пункта ў многім залежыць ад людзей, якія тут працуюць, —  адзначае Дзмітрый Пешкур. — Наш калектыў на дадзены момант налічвае сямнаццаць чалавек (шэсць з іх — сезонныя). Усе адказныя спецыялісты, многія — вопытныя. Напрыклад, трэці сезон на пагрузцы вагонаў лідзіруе вадзіцель аўтапагрузчыка «Амкадор» Сяргей Галубовіч, а вось на буртаўкладачнай машыне кожны год паказвае добрыя вынікі  машыніст Ігар Уласовіч. [caption id="attachment_52033" align="aligncenter" width="560"]Вадзіцель Сяргей Галубовіч Вадзіцель Сяргей Галубовіч[/caption] Трэба адзначыць, што на прадпрыемстве створаны належныя ўмовы для працы і адпачынку. Праводзяцца работы па добраўпарадкаванні тэрыторыі: абсталявана альтанка, разбіты кветнікі, створаны малыя архітэктурныя формы, вядзецца будаўніцтва новых аб’ектаў. Сяргей КОЗЕЛ Фота аўтара

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей