Пераважна зямельныя пытанні былі разгледжаны падчас чарговага прыёму грамадзян старшынёй Капыльскага раённага выканаўчага камітэта Анатолем Ліневічам.
Адно з іх задала маладая сям’я, якая пераехала з горада ў в. Руднікі. Яны хацелі б атрымаць зямельны ўчастак для вядзення асабістай падсобнай гаспадаркі ў названым населеным пункце. Кіраўнік раёна даручыў землеўпарадкавальнай службе райвыканкама, Бабаўнянскаму сельвыканкаму разгледзець пытанне і выдзеліць участак у адпаведнасці з заканадаўствам.
Жыхары вул. Багдановіча з Капыля занепакоены тым, што іх агароды і гаспадарчыя пабудовы ў раёне базы былога РБУ ў хуткім часе могуць быць знесены. Як запэўніў Анатоль Ліневіч, праблема будзе вывучана, пасля чаго заяўнікам дадуць адказ.
Па пытанні рамонту дарожнага пакрыцця пасля пракладкі цеплатрасы па вул. Астрэйкі ў Капылі в.а. дырэктара КУП «Капыльская ЖКГ» Аляксандр Віннік паведаміў, што пашкоджаны ўчастак першапачаткова будзе засыпаны галькай, а па меры з’яўлення грашовых сродкаў — заасфальтаваны.
Сяргей КОЗЕЛ
Комментарии