Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

38

Поздравили самую старшую жительницу Копыльщины

06.10.2016
Адзіную ў раёне 100-гадовую жыхарку з вёскі Доўгае Цімкавіцкага сельсавета Ганну Іосіфаўну Дуброўскую павіншавалі з Днём пажылых людзей. 012 Да яе завіталі намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Ліпніцкі і дырэктар ДУ «Капыльскі ТЦСАН», старшыня раённай арганізацыі ГА «Беларускі саюз жанчын» Святлана Маліноўская. Зусім нядаўна, у ліпені, Ганна Іосіфаўна прымала віншаванні з адметным 100-гадовым юбілеем. І зноў, як і тады, на парозе дома гасцей сустракае дачка жанчыны, Ядвіга Станіславаўна. Вось на канапе маленькая бабулька: сівыя валасы з-пад хусткі, пабляклыя вочы, глыбокімі зморшчынамі на твары ды на сэрцы свае сляды пакінула жыццё. Працаваць Ганна Іосіфаўна пачынала яшчэ да вайны, як кажуць, у людзей. Затым — у сельскай гаспадарцы. Выхавала траіх дзяцей. Старэчымі натруджанымі рукамі яна ледзь трымае букет хрызантэм. Акрамя кветак ад Беларускага саюза жанчын Святлана Станіславаўна ўручыла падарунак. — Спадзяёмся, што яшчэ не раз мы наведаем гэту ўтульную хату, каб павіншаваць Ганну Іосіфаўну з рознымі святамі, — дадаў Аляксандр Мікалаевіч. А наступнай раніцай бабуля сустракала ўнукаў і праўнукаў: яны таксама падрыхтавалі свае віншаванні. Дзіяна  ТКАЧЭНКА

Слава працы Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей