Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

35

Юныя спявачкі з Капыля перамаглі ў “Вікторыі-2010”

29.12.2010
11 снежня ў Палацы культуры і спорту чыгуначнікаў г. Мінска адбыўся IV традыцыйны адкрыты конкурс мастацтваў “Вікторыя-2010”, куды прыехалі юныя таленты з розных куткоў нашай краіны. Свае сілы ў прэстыжным мерапрыемстве выпрабоўвалі і зорачкі з сярэдняй школы №2 г. Капыля. У малодшай групе ў намінацыях “народныя спевы” (сола) і “эстрадныя спевы” (сола) выступалі, адпаведна, Дзіяна Зяновенка і Марыя Брылеў-ская, а ў сярэдняй - ансамбль “Сузор’е” ў намінацыі “эстрадныя спевы ансамляў”. Да чаго ж былі здзіўлены юныя капыльскія спявачкі, калі пасля аб’яўлення вынікаў конкурсу ўсе тры нумары капылянак былі прызнаны самымі лепшымі. “Нашы дзеці, якія наведваюць вакальныя заняткі, неаднаразова ўдзельнічалі ў разнастайных абласных творчых конкурсах, станавіліся іх дыпламантамі, — расказвае музычны кіраўнік вакальнага гуртка, настаўнік музыкі і спеваў СШ №2 Таццяна Ермаловіч. — І мы вельмі шчаслівыя, што ў трох намінацыях, дзе прымалі ўдзел, атрымалі  самыя   высокія адзнакі членаў журы. Гэты поспех быў бы немагчымы без падтрымкі бацькоў нашых канкурсантаў. Менавіта яны выступілі спонсарамі (дарэчы, каб трапіць на конкурс, неабходна было ўнесці пэўную суму грошай. – С. Л.). Таксама вялікі дзякуй начальніку раённага аддзела адукацыі Аляксею Абросімаву, які дапамог вырашыць транспартнае пытанне”. Спытаўся ў дзяўчынак, як рыхтаваліся да конкурсу. Пры падрыхтоўцы шмат працавалі не толькі над вакалам, але і над касцюмамі, якія прыдумвалі і афармлялі самі. Усе як адна расказвалі, што надта хваляваліся, асабліва перад выхадам на сцэну. І вельмі прыемна, што журы так высока ацаніла іх выступленні. Сяргей  ЛАЗОЎСКІ НА ЗДЫМКУ: першы рад — Марыя Брылеўская, Дзіяна Зяновенка, другі рад — мастацкі кіраўнік Таццяна Ермаловіч, Марына Мяцельская, Хрысціна Шыбут, Вераніка Станкевіч, трэці рад — Даша Пятрова, Іна Казачэўская. Фота аўтара

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей