
Такое рашэнне прынята Мінскім абласным выканаўчым камітэтам. Згодна з ім у райвыканкаме будуць распрацаваны і зацверджаны планы мерапрыемстваў па правядзенні месячніка на Капыльшчыне, арганізаваны суботнікі з максімальна эфектыўным удзелам усіх устаноў, прадпрыемстваў, арганізацый і насельніцтва. Асаблівая ўвага будзе надавацца ліквідацыі несанкцыянаваных сметнікаў, у тым ліку на землях ляснога фонду і ў кантралюемых зонах дарог, уборцы ветравальных і сухастойных дрэў.
Комментарии