Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

27

Новости Копыльщины (CMigrator copy 6)

24.09.2016
135 Пакаштавалі смак капыльскіх сыроў Лепшыя сыры Капыльскага філіяла ААТ «Слуцкі сыраробны камбінат» годна былі прадстаўлены на сырным фестывалі, які праходзіў у Гродна ў чацвёрты раз. Гэта мерапрыемства стала часткай святочнай праграмы, прымеркаванай да Дня горада. Гродзенцы і госці горада змаглі пакаштаваць прапанаваныя сыры і набыць малочныя прадукты. У дапамогу прадпрымальнікам 27 верасня ў 10 гадзін у зале пасяджэнняў Капыльскага райвыканкама адбудзецца семінар для суб’ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва, работнікаў юрыдычных служб па актуальных пытаннях прававога рэгулявання прадпрымальніцкай і гаспадарчай дзейнасці з удзелам прадстаўнікоў галоўнага  ўпраўлення юстыцыі Мінскага аблвыканкама. Адзначылі лепшых лесаводаў У абласным свяце, прысвечаным Дню работнікаў лясной гаспадаркі, прыняла ўдзел і дэлегацыя Капыльскага вопытнага лясгаса. Яе ўзначальваў кіраўнік лесагаспадарчай установы Сяргей Ульдзіновіч. У гэты святочны дзень лепшым працаўнікам лясной гаспадаркі сталічнай вобласці (у тым ліку і нашым землякам) былі ўручаны граматы і падзякі, работнікам, якія пацвердзілі сваё прафмайстэрства — пасведчанні І і ІІ класа, ветэранам працы — нагрудныя знакі. Былі ўзнагароджаны і прафсаюзныя актывісты. Рыхтуемся да новага ацяпляльнага Каб пачаць ацяпляльны сезон, спажыўцы цеплавой энергіі павінны мець адпаведны «Пашпарт гатоўнасці». Па стане на 22 верасня іх аформілі і зарэгістравалі ў Капыльскай раённай інспекцыі «Энерганагляд» 89%  ад  агульнай  колькасці спажыўцоў цеплавой энергіі і 91% цеплакрыніц горада і раёна. Як паведаміў дзяржаўны інспектар па энергетычным наглядзе Капыльскай раённай інспекцыі «Энерганагляд» Барыс  Талейка, дакументы неабходна аформіць да 1 кастрычніка ўключна. Дарэчы, у гэты дзень, нават нягле-дзячы на выхадны, інспекцыя будзе працаваць. Адновім святыні разам Студэнцкі валанцёрскі атрад з Капыльскага дзяржаўнага каледжа прыняў удзел у рэспубліканскай акцыі «Аднаўленне святыняў Беларусі», ініцыятарам якой стаў Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі. Юнакі і дзяўчаты выконвалі будаўнічыя работы на тэрыторыі праваслаўнага прыходу храма свяціцеля Мікалая Цудатворцы ў аграгарадку Цімкавічы. Дарэчы, 5 кастрычніка ў горадзе Фаніпаль пройдзе абласны этап акцыі, у якім таксама прыме ўдзел капыльская моладзь. Падрыхтавалі Маргарыта САКОВІЧ, Крысціна ЖОГАЛЬ, Марыя Шэіна

Слава працы Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей