У Цэнтры творчасці дзяцей і моладзі Капыльскага раёна, як і па ўсёй Міншчыне, масава і ярка прайшоў тыдзень устаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі.
Была арганізавана перасоўная выстава работ аб’яднанняў і майстар-класы. Цікава прайшоў Дзень адчыненых дзвярэй, падчас якога хлопчыкі і дзяўчынкі даведаліся пра разнастайныя гурткі. Таты і мамы прынялі ўдзел у бацькоўскім сходзе. Адбыўся канцэрт узорнай студыі эстраднага вакалу «Кліо», аб’яднанняў «Вакальны» і «Сучасны эстрадны танец». Педагогамі праведзены індывідуальныя кансультацыі.
Па выніках Тыдня аб’яднанні па інтарэсах будуць наведваць адораныя дзеці, дзеці з асаблівасцямі ў развіцці, і тыя, якія стаяць на розных відах уліку.
Дзіяна ТКАЧЭНКА
Комментарии