Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

22

Новости Копыльщины (CMigrator copy 5)

18.09.2016
135 Капыльшчына гасцінная Капыльскі райвыканкам зацвердзіў План мерапрыемстваў па рэалізацыі ў 2016 годзе Дзяржаўнай праграмы «Беларусь гасцінная». Сярод іх — падтрымка і развіццё турыстычных рэсурсаў і магчымасцей Капыльскага раёна праз інтэрнэт, арганізацыя і правядзенне турыстычных падзей і мерапрыемстваў, стварэнне новых турыстычных маршрутаў і іншае.   Восеньскія кірмашы У Капылі пачынаецца сезон восеньскіх кірмашоў, падчас якіх гараджане змогуць набыць неабходную садавіну і агародніну, назапасіць на зіму бульбу, збожжа, купіць іншыя тавары. Першы кірмаш пройдзе 24 верасня.   Падтрымка шматдзетных сем’яў У бягучым годзе на Капыльшчыне ўжо 37 сем’яў атрымалі пасведчанні шматдзетных. Гэта значыць, што ў іх нарадзілася і выхоўваецца тры і больш дзяцей. Такія сем’і, згодна з беларускім заканадаўствам, карыстаюцца пэўнымі льготамі ў падаткаабкладанні, атрыманні льготных крэдытаў, плаце за карыстанне школьнымі падручнікамі і многае іншае.   Ідзе ўборка салодкіх караняплодаў Некаторыя гаспадаркі Капыльшчыны вядуць уборку цукровых буракоў. Па стане на 16 верасня накапана 28 232 тоны (летась на названую дату было 13 319 тон) пры сярэдняй ураджайнасці 255 ц/га (171 ц/га). Найбольш урадзіла гэта культура ў ААТ «Старыца-Агра», дзе ўбіраюць па 354 цэнтнера з кожнага гектара.   Паляванне па правілах Нясвіжская міжраённая інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету працуе ва ўзмоцненым рэжыме. Кантрольныя палявыя мерапрыемствы, накіраваныя на прадухіленне незаконных паляванняў, праходзяць на тэрыторыі паляўнічых угоддзяў Клецкага, Капыльскага і Нясвіжскага раёна. Паводле слоў дзяржінспектара Максіма Патоцкага, гэта звязана з тым, што з 20 жніўня адкрыта паляванне на капытных — лася, аленяў (высакароднага і плямістага), лань.   «СТОП-спайс!» З мэтай фарміравання ў дзяцей і моладзі негатыўных і ўстойлівых адносін да ўжывання наркатычных і псіхатропных рэчываў, прапаганды здаровага ладу жыцця з 12 па 20 верасня 2016 года на тэрыторыі Капыльскага раёна праходзіць рэспубліканская прафілактычная акцыя «СТОП-спайс!», падчас якой будзе арганізаваны шэраг мерапрыемстваў.   Прадухіліць крадзяжы на вёсцы Супрацоўнікі Капыльскага РАУС у мінулы чацвер правялі чарговы адзіны дзень прафілактыкі. Падчас сустрэч з працоўнымі калектывамі абмяркоўвалася тэма па прадухіленні крадзяжоў у сельскай мясцовасці, у тым ліку ў сферы аграпрамысловага комплексу. Падрыхтавалі Маргарыта САКОВІЧ і Сяргей КОЗЕЛ

Слава працы Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей