Лічыцца, што 14 верасня 335 года была асвячона святыня над пячорай Гробу Пана, у якім устанавілі знойдзены Крыж Збаўцы. Каб шмат-лікія хрысціяне, прысутныя на ўрачыстасці, маглі ўбачыць вялікую святыню, біскуп узнімаў («узвышаў») Крыж над галовамі прысутных. У Рыме свята было ўведзена папам Грыгорыем І.

Маці імператара Канстанціна Алена ў 325 г., ужо на схіле жыцця, накіравалася ў Ерузалем з надзеяй адшукаць Крыж, на якім быў укрыжаваны Езус. За два стагоддзі перад тым імператар Адрыян загадаў засыпаць месца пахавання Хрыста і пабудаваць там храмы Юпітэра і Венеры. Тым не менш Алена змагла адшукаць месца пахавання цела Хрыста, пабудавала над ім святыню і ўнесла ў яго Крыж Збаўцы. Пасля яе смерці паўсталі гісторыі аб знаходжанні Крыжа, паводле якіх былі адкапаны тры крыжы, а Крыж Хрыста выявіўся тым, што вярнуў да жыцця пры-кладзенае да яго мёртвае цела чалавека.
У беларускім іканапісе таксама захаваліся абразы «Узвышэння Св. Крыжа» з XVIII ст. Сярод іх перш за ўсё трэба назваць абраз з усходу Гомельшчыны 1-й паловы XVIII ст., у якім паказаны сімвалічны аспект свята Узвышэння Крыжа. Асобнае месца ў беларускім сакральным мастацтве належыць унікальнаму абразу касцёла ў Белагрудзе (Лідскі р-н), які можа быць аднесены да 1-й паловы XVIII ст. Змест абраза складае пілігрымка св. Алены і знаходка Святога Крыжа.
Комментарии