Напрыклад, за першае паўгоддзе гэтага года яго доля склала звыш 94% у агульным тавараабароце.
Безумоўна, перавага аддаецца харчовым таварам. Так, сярод беларускіх прадуктаў значнае месца адводзіцца тым, якія выпускаюцца на прадпрыемствах Мінскай вобласці і Капыльскага раёна ў прыватнасці.
[caption id="attachment_51337" align="aligncenter" width="580"]
У магазіне «Зімняя вішня»[/caption]
Як адзначыла начальнік гандлёвага аддзела райспажыўтаварыства Ірына Паграбіцкая, вялікім попытам у пакупнікоў у першую чаргу карыстаюцца рыбныя, мясныя, каўбасныя, хлебабулачныя вырабы, кукурузныя палачкі Капыльскага кааппрама, прадукцыя кандытарскіх цэхаў райспажыўтаварыства і УП «Саліта-Біс», малочныя вырабы з Капыльскага, Клецкага, Салігорскага філіялаў ААТ «Слуцкі сыраробны камбінат».
— Акрамя капыльскай, на нашых прылаўках пастаянна ёсць прадукцыя сноўскага агракамбіната, макаронныя вырабы, мука і крупы — з Барысаўскага і Слуцкага камбінатаў хлебапрадуктаў, яйкі — з Салігорскай птушкафабрыкі, жывая рыба — з Чырвонаслабодскага рыбгаса, — расказвае прадавец магазіна «Зімняя вішня» Інэса Місючэнка. — Асноўнымі пастаўшчыкамі плодаагароднінных кансерваў з’яўляюцца Чырвонаслабодскі і Маладзечанскі кансервавыя камбінаты, Барысаўскі кансервавы завод, ААТ «Гамма вкуса» з Клецка, дзе вырабляюцца дзіцячае харчаванне і сокі. Мінеральная вада і безалкагольныя напіткі пастаўляюцца да нас з Чэрвеньскага харчкамбіната і Старадарожскага кааппрама. А вось дзеці з вялікай ахвотай ласуюцца марожаным, якое выпускаецца Старадарожскім філіялам Слуцкага сыркамбіната і чыпсамі — з ААТ «Машпищепрод» (г. Мар’іна Горка) і вытворчага аб’яднання «Онега» (аг. Калодзішчы Мінскага раёна).
— Па дарозе з Мінска на дачу мы штотыдзень заязджаем у Капыль, каб купіць вашага хлеба, — дзеліцца меркаваннямі сям’я Русовіч. — Бывае так, што купляем яго і вязём з сабой у сталіцу. Для нас гэта сапраўдны смак дзяцінства. А яшчэ вельмі любім сноўскае малако, тварог пад маркай «Клецкая крыначка» і многую іншую прадукцыю нашай вобласці.
Сяргей КОЗЕЛ
Фота Паўла ШЭІНА
Комментарии