Заўтра, у дзень выбараў дэпутатаў парламента, на кожным участку для галасавання будуць адчувацца ноткі хвалюючай урачыстасці: яны стануць своеасаблівымі цэнтрамі правядзення культурных і гандлёвых мерапрыемстваў.
Прагучаць радыё- і тэматычныя канцэрты ў гонар роднай Беларусі, будуць паказаны спектаклі, арганізаваны разнастайныя выставы, пройдуць конкурсныя і гульнёвыя праграмы, літаратурныя віктарыны. А дапамогуць у стварэнні такой атмасферы работнікі ўстаноў культуры, адукацыі, удзельнікі мастацкай самадзейнасці, школьнікі.
Вядома ж сваю лепту ў агульнае свята ўнясуць работнікі гандлю і спажывецкай кааперацыі, якія разгорнуць продаж напіткаў, фруктаў, выпечкі і страў уласнай вытворчасці.
Маргарыта САКОВІЧ
Комментарии