Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

70

Блиц-интервью: какие надежды Вы возлагаете на выборы?

07.09.2016
ВЫБОРЫ Выбары дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання  — значная падзея ў жыцці нашай краіны. Мы пацікавіліся ў жыхароў Капыльшчыны, якія надзеі яны ўскладваюць на выбары. IMG_2976 Аляксандр КАСІНСКІ, старшыня РАС ДТСААФ, старшыня раённага каардынацыйнага савета палітычных партый і грамадскіх аб’яднанняў: — На тэрыторыі нашага раёна зарэгістраваны 24 грамадскія аб’яднанні і тры палітычныя партыі. Мяркую, што ўсе іх члены пойдуць на выбары, каб ажыццявіць сваё выбарчае права і прыняць удзел у фарміраванні новых органаў кіравання. Вядома, у кожнага з нас ёсць толькі адзін голас, але нас сотні тысяч. Можна з упэўненасцю гаварыць, што кожны голас мае сваю вартасць і ролю пры падвядзенні вынікаў. Неабходна ўсім прымаць удзел у выбарах, бо калі не мы, тады хто? Не трэба быць абыякавым да таго, што адбываецца ў нашай краіне. IMG_3583-1 Ірына ЗАПОЛЬСКАЯ, старшыня Бабаўнянскага сельвыканкама: — Парламенцкія выбары — адна з найважнейшых палітычных падзей у краіне. Развіццё нашай рэспублікі, яе дабрабыт залежаць ад дэпутатаў, якім мы даверым будучыню Беларусі. Таму нельга быць абыякавым і да такіх важных падзей у краіне, як выбары. Я пайду на свой выбарчы ўчастак і прагаласую за годнага кандыдата, прагаласую за мір і стабільнасць. Спадзяюся, што той чалавек, які будзе прадстаўляць нашы інтарэсы ў парламенце, праявіць асаблівую заклапочанасць па вырашэнні пытанняў жыццезабеспячэння насельніцтва. Як прадстаўніка мясцовай улады мяне хвалюе, каб была звернута ўвага на прыняцце законаў па ўдасканаленні работы з пустуючымі і старымі дамамі. ігорь новік Ігар НОВІК, загадчык Песачанскай амбулаторыі, які працуе па прынцыпе ўрача агульнай практыкі: — Я пайду на выбары, таму што хачу, каб у Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь інтарэсы Капыльшчыны прадстаўлялі сумленныя, высокапрафесійныя, прынцыповыя і моцныя духам людзі, тыя, хто ўкладвае часцінку душы ў сваю працу і хоча, каб наш раён і наша краіна развіваліся і квітнелі. Думаю, што новаабраны парламент шмат увагі будзе надаваць малым гарадам, каб у іх заставалася насельніцтва. Хацелася б, каб медыцынская галіна атрымлівала больш фінансавых сродкаў на абнаўленне абсталявання, аўтапарка, асабліва на вёсцы, каб больш увагі звярталася на замацаванне маладых спецыялістаў. Падрыхтаваў Сяргей КОЗЕЛ

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей