Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

47

Состоялось очередное собрание актива членов районной организации ОО «Белорусский союз офицеров»

13.09.2016
s000476_020804 Справаздачу на ім трымаў старшыня раённай арганізацыі, старшы прапаршчык Аляксандр Пякарскі. Ён адзначыў, што арганізацыя невялікая (21 чалавек), але зроблена шмат. Гэта ўдзел у чарговым прызыве маладога папаўнення ў рады Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, у рэспубліканскіх праектах і акцыях: «Кветкі Вялікай Перамогі», «Тут жыве ветэран Вялікай Айчыннай вайны. Дзякуй за Перамогу!», святкаванні 71-й гадавіны Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне і іншае. Наладжана цеснае супрацоўніцтва з раённым выканаўчым камітэтам, установамі адукацыі (у прыватнасці, Пацейкаўскай СШ, Каменскай СШ), культуры, БРСМ. Клуб «Патрыёты Радзімы» (Слабадакучынская СШ) пад апекай афіцэраў запасу паспяхова ажыццяўляе пошукавую дзейнасць. Работа арганізацыі рэгулярна асвятляецца ў сродках масавай інфармацыі. У час сходу  выступіў намеснік старшыні рэспубліканскага Савета палкоўнік Васіль Скрыннікаў: — Беларускі саюз афіцэраў заўсёды прытрымліваецца дзяржаўнай палітыкі Рэспублікі Беларусь. Актыўна ўдзельнічае ў грамадска-палітычным жыцці краіны, развіцці ў грамадстве патрыятызму, выхаванні ў грамадзян пачуцця адказнасці за абарону Айчыны. Капыльшчына свята захоўвае і прымнажае афіцэрскія традыцыі. Васіль Савельевіч выказаў удзячнасць за плённую працу падпалкоўнікам Сяргею Маргаліку і Валерыю Маліноўскаму, маёру Анатолю Бердніку і іншым. Вопытам работы падзяліўся старшыня Капыльскай раённай арганізацыйнай структуры ДТСААФ Аляксандр Касінскі, які расказаў аб праведзеных агітпрабегах па месцах баявой славы, экскурсіях у вайсковыя падраздзяленні для навучэнцаў устаноў адукацыі раёна, сустрэчах з прадстаўнікамі Ваенна-навуковага таварыства пры Цэнтральным доме афіцэраў. Дарэчы, за сваю грамадскую дзейнасць Аляксандр Іванавіч пастановай Прэзідыума ГА «Беларускі саюз афіцэраў» быў удастоены нагруднага знака «За актыўную работу». У   канцы   сустрэчы   было   прынята   рашэнне   аб   актывізацыі дзейнасці   БСА  ў  рабоце   з   насельніцтвам,   пашырэнні   форм работы з моладдзю,   прыцягненні  ў грамадскую арганізацыю новых членаў. Барыс ДЗЕНІСЮК, член ГА «Беларускі саюз журналістаў»

Слава працы Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей