Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

63

Журналист и исследователь

05.09.2016
Вядомы беларускі пісьменнік і літаратурны крытык Алесь Марціновіч днямі адсвяткаваў 70-годдзе. І хоць нарадзіўся ён на Случчыне, у вёсцы Казловічы, яго творчы шлях звязаны з Капыльшчынай. Алесь  Марціновіч — аўтар кнігі «Ля Каменкі бруістай», у якой цікава і даступна расказана пра гісторыю нашага раёна. Алесь Андрэевіч — і суаўтар хронікі «Памяць. Капыльскі раён». Крыху з біяграфіі Нарадзіўся пісьменнік у сям'і настаўнікаў. Бацька Андрэй Рыгоравіч выкладаў гісторыю, маці Яўгенія Аляксандраўна працавала ў пачатковых класах. Пасля заканчэння ў 1964 годзе Навасёлкаўскай СШ Капыльскага раёна паступіў на беларускае аддзяленне філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. З трэцяга курса перавёўся на аддзяленне журналістыкі, які і скончыў у 1968 годзе. Потым па размеркаванні працаваў загадчыкам аддзела пісем і масавай работы драгічынскай раённай газеты «Запаветы Ільіча». У 1969 годзе прызваны ў армію. Служыў афіцэрам, камандзірам мотастралковага ўзвода ў Забайкальскай ваеннай акрузе, паблізу ад сталіцы Бураціі горада Улан-Удэ. Пасля звальнення ў запас працаваў у рэдакцыях газеты «Слава працы» і слуцкай раённай газеты «Шлях Ільіча». Каля трыццаці гадоў працаваў у газеце «Літаратура і мастацтва». У лістападзе 1999 года адначасова пачаў працаваць у часопісе «Беларуская думка». У далейшым быў намеснікам галоўнага рэдактара часопісаў «Нёман» і «Маладосць». З 2011 года — загадчык аддзела крытыкі часопіса «Полымя». [caption id="attachment_51126" align="aligncenter" width="580"]Алесь Марціновіч выступае ў Капыльскай раённай цэнтральнай бібліятэцы імя А. Астрэйкі. 2013 год Алесь Марціновіч выступае ў Капыльскай раённай цэнтральнай бібліятэцы імя А. Астрэйкі. 2013 год[/caption] Творчасць На працягу многіх дзесяцігоддзяў Алесь Марціновіч раскрывае нацыянальную гісторыю праз асобы знакамітых беларусаў. Зараз ён — аўтар больш як 30 кніг, у тым ліку выданняў па гісторыі для дзяцей («Святая Еўфрасіння» (пра Ефрасінню Полацкую), «Златавуст з Турава» (пра Кірылу Тураўскага), «Сімяён, сын Полацка» (пра Сімяона Полацкага), «Як Гурка ворагаў граміў» (пра Іосіфа Гурку), казак («Віця Неслух у краіне Мурашоў»), літаратуразнаўчых даследаванняў («Іван Чыгрынаў», «Святло чароўнага ліхтарыка: Выбраныя старонкі гісторыі беларускай дзіцячай літаратуры»). Але вяршыняй творчасці з'яўляецца шматтомная гісторыя Беларусі ў асобах: кнігі «Зерне да зерня», «Хто мы, адкуль мы…», «У часе прасветленыя твары», «Элегіі забытых дарог», «Сполахі далёкіх зарніц», «Свечка на золкім полі», «Птушкі з пакінутых гнёздаў», «Маладзік над заснежаным шляхам», «Исповедь старых замков», «Рагнеда i Рагнедзічы». На старонках гэтых твораў упершыню ў беларускай літаратуры праз мастацка-дакументальны жанр прасочаны лёсы больш як 300 знакамітых суайчыннікаў, а таксама тых, хто нарадзіўся ў іншых краінах, але звязаў лёс з беларускім краем. Прызнанне Мастацкі талент Алеся Марціновіча і яго імкненне вывучаць гісторыю самому і дапамагаць маладзейшаму пакаленню адзначана шматлікімі ўзнагародамі. Алесь Андрэевіч — лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь і прэміяі Беларускага саюза журналістаў «Залатое пяро», літаратурных прэмій — імя Максіма Багдановіча, імя Уладзіміра Калесніка, «Залаты купідон». Узнагароджаны медалём Францыска Скарыны. Алесь Марціновіч з’яўляецца членам Саюза журналістаў Беларусі і членам Саюза пісьменнікаў Беларусі. Святкаванні Вядома ж, гэтымі днямі Алесь Андрэевіч прымаў шматлікія віншаванні. Адзначылі юбілей пісьменніка і ў нашым раёне. Так, у Капыльскай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя А. Астрэйкі адбыўся краязнаўчы бібліяграфічны экскурс «Алесь Марціновіч пра знакамітых беларусаў». У Браткаўскай сельскай бібліятэцы-клубе прайшла пазнавальная гадзіна «Каб ведалі, хто мы такія». На такую ж тэму падрыхтавалі выставу-партрэт супрацоўнікі Канюхоўскай сельскай бібліятэкі-клуба і Песачанскай сельскай бібліятэкі. Дзіяна ТКАЧЭНКА

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей