Па традыцыі ў першую нядзелю верасня ў краіне адзначаецца Дзень беларускага пісьменства. За час існавання гэтае свята-падарожнік стала па-сапраўднаму нацыянальным. Яго віталі ў Полацку і Тураве, Навагрудку і Нясвіжы, Оршы і Пінску, Заслаўі і Мсціславе, Міры і Камянцы, Паставах і Шклове, Барысаве і Смаргоні, Хойніках і Ганцавічах, Глыбокім і Быхаве, Шчучыне...
Амаль у двух дзясятках гарадоў, у месцах з багатай гістарычнай спадчынай, цэнтрах асветы, культуры і кнігадрукавання, з якімі непарыўна звязаны жыццё і дзейнасць славутых сыноў Беларусі розных часоў.
Сёлетняй сталіцай Дня беларускага пісьменства, адметнага яшчэ і тым, што пройдзе ён пад знакам аб’яўленага ў нашай краіне Года культуры, стаў Рагачоў, што на Гомельшчыне.
Сёння сюды з’язджаюцца шматлікія госці і ўдзельнікі свята з усёй рэспублікі, а таксама з блізкага і далёкага замежжа.
А 31 жніўня ў Беларусі стартавала рэспубліканская навукова-асветная экспедыцыя «Дарога да святынь», якая традыцыйна праходзіць у першы тыдзень верасня. Экспедыцыя з Жыватворным агнём ад Гроба Гасподняга пачалася ў Свята-Духавым кафедральным саборы Мінска, а завершыцца 4 верасня ў сталіцы беларускага пісьменства — горадзе Рагачове. Шлях паломнікаў цяперашняй экспедыцыі праходзіць праз Дзяржынскі, Баранавіцкі, Салігорскі, Акцябрскі, Калінкавіцкі, Светлагорскі раёны.
Комментарии