83
Адбыліся аўкцыёны па продажы нерухомай маёмасці на тэрыторыі нашага раёна
24.12.2010
Так, у в. Слабада-Кучынка ТАА “Балтыйская рэгіянальная кампанія” набыло будынак недабудаванага з 1995 г. гандлёвага цэнтра. Па ўмовах аўкцыёну на працягу двух гадоў будзе завершана будаўніцтва, тут разгорнецца прадпрымальніцкая дзейнасць і будуць створаны новыя працоўныя месцы.
Былы будынак Грозаўскай школы таксама быў выстаўлены на аўкцыён. Яго рэканструкцыяй пад дом адпачынку для працаўнікоў праектных і будаўнічых арганізацый Беларусі зоймецца архітэктурна-будаўнічае ўнітарнае прадпрыемства “Даўмант” (г. Салігорск). Мяркуецца, што пабудова застанецца ў першапачатковым старадаўнім выглядзе.
Сяргей КОЗЕЛ
Поделиться
Комментарии