Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

38

"Мы - вместе!" шагает по стране

01.09.2016
Мы-вместе Грамадзянска-патрыятычная акцыя Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі «Мы — разам!» у жніўні-кастрычніку праходзіць у Беларусі. Перад гледачамі выступаюць фіналісты конкурсу «Новыя імёны», аматарскія калектывы, зоркі беларускай эстрады. На працягу трох месяцаў акцыя наведае 40 гарадоў. На Міншчыне ўжо прайшлі канцэрты ў Старых Дарогах, Клецку, Вілейцы. У хуткім часе адбудуцца ў Беразіно, Смалявічах і іншых райцэнтрах. Акцыя ФПБ «Мы — разам!» накіравана на прыцягненне ўвагі да працоўных дынастый і традыцый настаўніцтва, папулярызацыю культурнага і здаровага вольнага часу сярод насельніцтва. У 2015 годзе мерапрыемствы прайшлі ў 57 гарадах, сабраўшы каля 100 тыс. гледачоў. Разам з артыстамі ў акцыі прымаюць удзел прафсаюзныя спецыялісты. Запланаваны ўшанаванні працоўных дынастый, маладых спецыялістаў і іх настаўнікаў. Мерапрыемствы прымеркаваны да прафесійных і дзяржаўных святаў, Дзён горада, «Дажынак», грамадска-культурных акцый у адпаведных гарадах. Наш кар.

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей