Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

52

В Копыле провели День города и "Дожинки-2016"

31.08.2016
Дзень горада і «Дажынкі-2016» для  капылян, вяскоўцаў і гасцей свята сталі адзінай яркай і запамінальнай урачыстасцю. [caption id="attachment_51006" align="aligncenter" width="580"]Удзельнікі свята — самадзейныя артысты з Ванелевіцкага цэнтра культуры і вольнага часу Удзельнікі свята — самадзейныя артысты з Ванелевіцкага цэнтра культуры і вольнага часу[/caption] На ўрачыстасць завіталі ганаровыя госці — старшыня райвыканкама Анатоль Ліневіч,  старшыня раённага Савета дэпутатаў Ірына Кісляк,  намеснікі старшыні райвыканкама, кіраўнікі і прадстаўнікі працоўных калектываў сельгаспрадпрыемстваў, сельвыканкамаў, благачынны цэркваў Капыльскай акругі протаіерэй Сергій Чарны. [caption id="attachment_51009" align="aligncenter" width="580"]Хлеб ды соль дарагім гасцям Хлеб ды соль дарагім гасцям[/caption] Адкрыццё мерапрыемства адбылося ў зоне адпачынку, куды задоўга да пачатку свята заклікалі рознакаляровыя кампазіцыйныя фігуры з саломы, а таксама вясёлая музыка і гоман людзей. Сустракаў гасцей урачыстасці «Горад майстроў», які размясціўся ўздоўж цэнтральнай алеі. Удзельнікі свята знаёміліся з работамі юных фатографаў і мастакоў, якія прысвяцілі сваю творчасць роднаму гораду. Шырока прадставіла ўласную прадукцыю бізнес-кампанія Капыльскага дзяржаўнага каледжа «Эргана». Мноства прыгожых і цікавых работ дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва экспанавалі на выставе-продажы гарадскія ўстановы адукацыі. Як заўсёды, затрымліваліся прахожыя ля выхаванцаў і майстроў Капыльскага раённага цэнтра ткацтва.  Тут можна было не толькі ўбачыць тэхніку стварэння ручнікоў і набыць вырабы народнага мастацтва, але і прыняць удзел у майстар-класах. Побач працавала бібліятэка, дзе кожны мог выбраць сабе кнігі на любы густ, мноства з якіх распавядалі пра гісторыю горада, раёна і знакамітых землякоў Капыльшчыны. [caption id="attachment_51008" align="aligncenter" width="580"]З густам аформлены кожны падворак З густам аформлены кожны падворак[/caption] Тым часам на сцэне разгортвалася тэатралізаванае шоу з удзелам Князя і Княгіні, Глашатага, княжацкага аркестра і вясёлых скамарохаў. Прадстаўленне перанесла прысутных у далёкі 1652 год, калі наш горад менавіта 27 жніўня атрымаў прывілей на Магдэбургскае права — права на самакіраванне — ад князя Яна Казіміра. З гэтага часу ў Капыля з’явіліся свае герб і пячатка, шэраг іншых выдаткаў. Доўгі час лічылася, што першы ўспамін у гістарычных крыніцах пра наш горад быў у 1274 годзе. Але дзякуючы даследаванням, агучаным на навукова-практычнай канферэнцыі ў кастрычніку 2012 года, з’явілася падстава лічыць Капыль значна старэйшым. Пацвярджэннем гэтаму стала статутная грамата аб заснаванні Тураўскай епіскапіі. Дзякуючы пісьмовай крыніцы можна ўпэўнена сцвярджаць, што Капыль пачынае сваё летазлічэнне з 1006 года. Сімвалічную пячатку разам са статутнай граматай Князь уручыў кіраўніку раённай вертыкалі Анатолю Ліневічу. [caption id="attachment_51007" align="aligncenter" width="580"]Вясёлыя конкурсы прапануе «Белтэлекам» Вясёлыя конкурсы прапануе «Белтэлекам»[/caption] «Паважаныя капыляне і госці горада. У кожнага населенага пункта, кожнага горада краіны ёсць свая біяграфія, свой гістарычны лёс, — адзначыў Анатоль Канстанцінавіч. — Для ўсіх нас сёння дзве выдатныя нагоды, каб сабрацца разам — два святы, якія з’яўляюцца значнымі і важнымі для нашага горада і раёна, аб’яднаныя адной мэтай — жыць і працаваць на карысць роднай зямлі, рабіць яе прыгажэйшай і багацейшай. Сёння мы святкуем Дзень горада і «Дажынкі-2016». Кіраўнік раёна прывёў шмат гістарычных прыкладаў, якія яскрава сведчаць пра раннюю гісторыю Капыля, актыўны ўдзел у грамадскім і палітычным жыцці краіны на працягу ўсяго існавання. [caption id="attachment_51001" align="aligncenter" width="580"]Глашаты апавяшчае аб прыняцці Магдэбургскага права Глашаты апавяшчае аб прыняцці Магдэбургскага права[/caption] Пасля гэтага прысутныя разам з жаночым вакальным ансамблем «Аліра» праспявалі гімн Капыля. Шмат прыгожых песень, харэаграфічных і музычных кампазіцый прысутным падарылі народны аркестр народных інструментаў «Капыльскія дудары», народны жаночы вакальны ансамбль «Аліра», выхаванцы дзіцячай студыі «Кліо» і дзіцячай школы мастацтваў. [caption id="attachment_51004" align="aligncenter" width="580"]Музычная кампазіцыя ад «Капыльскіх дудароў» Музычная кампазіцыя ад «Капыльскіх дудароў»[/caption] Другая частка свята была прысвечана выключна героям хлебных ніў, якія прыклалі шмат намаганняў, каб унесці важкі ўклад у агульны каравай Мінскай вобласці і рэспублікі. Сёлета з залацістых палеткаў аграрыі сабралі больш за 130 тысяч тон збожжа. Хлебам-соллю віталі арганізатары ўрачыстасці кіраўнікоў гаспадарак, а экіпажы камбайнераў і вадзіцелі на адвозцы збожжа — пераможцы раённага спаборніцтва — атрымалі ганаровыя граматы і прэміі ад райвыканкама. Для земляробаў раёна ў выкананні самадзейных артыстаў Семежаўскага цэнтра культуры і вольнага часу і Навасёлкаўскага сельскага дома культуры таксама прагучала шмат выдатных і добра знаёмых песень. [caption id="attachment_51005" align="aligncenter" width="580"]Дырэктар КСУП «Доктаравічы» Сяргей Шарупіч (справа) з камбайнерамі гаспадаркі Мікалаем і Іванам Коршукамі Дырэктар КСУП «Доктаравічы» Сяргей Шарупіч (справа) з камбайнерамі гаспадаркі Мікалаем і Іванам Коршукамі[/caption] Трэба адзначыць, што да свята «Дажынак» работнікі падрыхтаваліся як след: на ярка аформленых падворках сельгаспрадпрыемстваў сталы патаналі ў кулінарных стравах. Аўтары «смачных выстаў» праявілі сябе яшчэ і як майстры-дызайнеры. Усё было аформлена з густам. [caption id="attachment_51002" align="aligncenter" width="580"]На падворку Капыльскай дапаможнай школы-інтэрната На падворку Капыльскай дапаможнай школы-інтэрната[/caption] Галоўным атрыбутам кожнага падворка стаў каравай, выпечаны з мукі новага ўраджаю. Усе ўдзельнікі свята апошняга снапа вясёлай песняй і жартамі запрашалі прысутных да сябе ў госці. [caption id="attachment_51003" align="aligncenter" width="580"]Спартыўныя забавы - ад Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Капыльскага раёна Спартыўныя забавы - ад Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Капыльскага раёна[/caption] Многія гараджане і госці свята прыйшлі на ўрачыстасць сем’ямі. Невыпадкова ў праграме мерапрыемства значыліся і забавы для самых маленькіх. Недалёка ад сцэны, дзе праходзіла асноўнае дзейства, была арганізавана гульнёвая праграма ад «Белтэлекама» з удзелам супергерояў фільмаў, працавалі разнастайныя атракцыёны. Своеасаблівым забаўляльным комплексам пад адкрытым небам стала пляцоўка Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Капыльскага раёна. Тут для самых маленькіх  арганізавалі салон аквагрыму (роспіс спецыяльнай фарбай твару і цела), пацешныя конкурсы з цікавымі прызамі і спартыўныя гульні. З задавальненнем удзельнікі свята фатаграфаваліся каля «жывога кутка», які размясціўся на выставе Капыльскай дапаможнай школы-інтэрната. [caption id="attachment_51000" align="aligncenter" width="580"]Майстар-клас ад семежаўскіх ткачоў Майстар-клас ад семежаўскіх ткачоў[/caption] Надзіманыя горкі, батуты, электрамабілі, паветраныя змеі, роставыя лялькі, продаж сувеніраў і цацак — чаго толькі не было прадстаўлена на свяце! [caption id="attachment_50999" align="aligncenter" width="580"]Ля выставы СШ № 2 г. Капыля Ля выставы СШ № 2 г. Капыля[/caption] Паколькі мерапрыемства доўжылася не адну гадзіну, для гасцей працавалі гандлёвыя кропкі Капыльскага райспажыўтаварыства, дзе можна было і наталіць смагу, і добра падсілкавацца. [caption id="attachment_51010" align="aligncenter" width="580"]На сцэне - «Аліра» і «Кліо» На сцэне - «Аліра» і «Кліо»[/caption] Ужо ўвечары стартаваў фестываль музыкі і фарбаў «Holi Music Fest», арганізаваны райкамам ГА «БРСМ». Падчас дыскатэкі юнакі і дзяўчаты танцавалі і адначасова з дапамогай спецыяльнай сухой фарбы афарбоўвалі суседзяў ва ўсе колеры вясёлкі. Шмат станоўчых эмоцый, безліч усмешак падарыў гэты маладзёжны флэшмоб не толькі самім удзельнікам, але і гледачам, што знаходзіліся побач. Кульмінацыяй урачыстасці стаў святочны феерверк, які асвяціў рознакаляровымі фарбамі неба над зонай адпачынку ўжо апоўначы. Але самыя стойкія капыляне і госці свята танцавалі ажно да дзвюх гадзін ночы. Сяргей ЛАЗОЎСКІ Фота аўтара і Крысціны ЖОГАЛЬ 

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей