Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

38

Блиц-интервью: что Вы ждете от выборов?

30.08.2016
ВЫБОРЫ 11 верасня — важны дзень у нашай краіне. Грамадзяне прыйдуць на выбарчыя ўчасткі, каб аддаць свой голас за будучыню. Каго з кандыдатаў падтрымаць — уласны выбар кожнага. Мы звярнуліся да некаторых нашых чытачоў з пытаннем: чаго Вы чакаеце ад выбараў? IMG_6566-01 Ганна ЛУПАНОС, старшыня пярвічнай ветэранскай арганізацыі філіяла «Вялікая Раёўка»: — Не сумняюся, што наш народ зможа абраць у парламент кампетэнтных, сумленных, прыстойных людзей, якія будуць здольны вырашаць задачы, накіраваныя на захаванне міру і парадку на нашай зямлі. Думаю, што і надалей будуць умацоўвацца пазіцыі Беларусі на міжнароднай арэне, будзе праводзіцца сістэмная і якасная работа ва ўсіх сферах народнай гаспадаркі. Ад новаабраных парламентарыяў чакаю, што яны накіруюць сваю работу на працвітанне нашай любай Беларусі.   Лесхоз Віктар АБРАМЧЫК, галоўны механік Капыльскага вопытнага лясгаса: — Як і большасць насель-ніцтва нашай краіны, я чакаю ад выбараў пазітыўных перамен у жыцці грамадства. А яны магчымы пры стабілізацыі эканомікі і павышэнні канкурэнтаздоль-насці. Безумоўна, якасць выпускаемай прадукцыі павінна быць вельмі высокай. Я буду галасаваць за далейшае развіццё краіны, дабрабыт насельніцтва, парадак, за мірнае неба над галавой. Спадзяюся, што дэпутацкія перадвыбарныя абяцанні не застануцца пустымі словамі, а будуць выконвацца на працягу ўсёй іх дзейнасці. IMG_0166 Марына ТАЛЕЙКА, настаўніца пачатковых класаў СШ № 3 г. Капыля: — Я буду галасаваць за мір, спакой і парадак у нашай краіне. Вядома ж, бачу ў парламенце чалавека годнага і нацэленага на актыўную заканадаўчую дзейнасць. Прыйсці на выбарчы ўчастак — грамадзянскі абавязак кожнага, бо гэта наша краіна, мы тут жывём, тут жывуць нашы дзеці. І менавіта таму мы павінны аддаць свой голас за шчаслівую Беларусь!           IMG_6429 Таццяна РАДКЕВІЧ, намеснік дырэктара ДУ «Капыльскі ТЦСАН»: — Выбары — важная па-дзея для краіны і кожнага з нас. Гэта магчымасць выказаць сваю волю. Прыняць удзел у галасаванні — значыць праявіць клопат пра будучыню краіны. Як грамадзянін я павінна выказаць сваю пазіцыю, бо нам трэба памятаць не толькі пра свае правы, але і абавязкі. На маю думку, галоўнай мэтай дзяржавы з’яўляецца забеспячэнне годнага жыцця народа. Падрыхтаваў Сяргей КОЗЕЛ

Слава працы Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей