25
Сегодня, 27 августа - День города Копыля с караваями "Дожинок"
27.08.2016
Тамара МІНЧЭНЯ
Майму гораду
Люблю, Капыль, твае пагоркі,
Блакіт азёрнай цішыні.
Цымбалаў спеў вясёлы, звонкі
I веліч Замкавай гары.
Тут курганы, нібы асілкі,
Што паляглі за родны край —
Сваю зямлю ўзялі ў абдымкі
За курганамі ж — ціхі гай.
Табе ўжо больш за сем стагоддзяў,
А ты ўсё роўна малады.
Твая душа жыве ў народзе —
Не ўладны над табой гады.
Я чую, чую гул стагоддзяў,
Звіняць, звіняць твае званы,
Ідуць у бой за край, свабоду
Твае, Капыль, твае сыны.
Ты ваяваў, гарэў і зноўку,
Як птушка Фенікс, паўставаў.
I пра цябе — сваю старонку
Пясняр Капыльшчыны спяваў.
Ён — Цішка Гартны (Жылуновіч) —
Паэт, дзяржаўны дзеяч быў,
Ён першы Урад Рэспублікі ўзначаліў
I Беларусь Дзяржавай абвясціў.
Капыль, ты ганарышся славай
Сваіх сыноў, сваіх дачок.
Пяюць палі твае, дубровы
Аб трактарыстцы — аб Рачок.
Ніколі не забыць герояў
Працоўнай славы, баявой —
Ні Трыгубовіч, ні Букатай,
Сыноў, прыняўшых Лаўскі бой.
I сёння скарб твой — гэта людзі.
Твае здабыткі — праца рук,
Няхай шчаслівым лёс іх будзе —
Не згасне твой жыццёвы рух.
Капыль мой! Музыка стагоддзяў,
Ты ў песнях «Спадчыны» жывеш.
І голасам чароўнай дудкі
Ад Еўдакімава пяеш.
А колькі конікаў і кветак —
Сяброў усіх дзіцячых мар —
З саломкі, сонейкам сагрэтай,
Стварыла Ніна Шаравар!
I хай бягуць, імчаць стагоддзі,
Ляцяць хай над табой гады.
Жыві, Капыль, душой у народзе,
Красуйся вечна малады!
Источник: Слава працы
Поделиться
Комментарии