Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

40

На приеме у председателя

23.08.2016
1417510654_1385641702_2013-08-22-priem_2 На чарговы жнівеньскі прыём да старшыні Капыльскага раённага выканаўчага камітэта Анатоля Ліневіча паступілі тры звароты грамадзян. Першы   з  іх   —  калектыўны, ад былых кіраўнікоў сельгаспрадпрыемстваў раёна. Ветэраны-сельгасвытворцы цікавіліся магчымасцю выплаты надбаўкі да пенсіі. Гэта пытанне    будзе вывучацца ўпраўленнем райсельгасхарчу, пасля чаго рэкамендацыйныя пісьмы будуць дасланы ва ўсе сельгасарганізацыі раёна. Анатоль Ліневіч адзначыў, што павінна быць абавязкова ўлічана працягласць работы на пасадзе, паказчыкі, якія дасягаліся гаспадаркамі ў той час, а таксама іх фінансавы стан на дадзены момант. Пытанне наконт працаўладкавання будзе знаходзіцца на кантролі ў сектары занятасці ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама. Пра наяўнасць вакансій будуць пастаянна паведамляць заяўніцы. Пытанне па падводзе вады і каналізацыі да павільёна аднаго з індывідуальных прадпрымальнікаў накіравана на разгляд намесніку старшыні райвыканкама Леаніду Бураку. Яно павінна быць вырашана ў рамках заканадаўства. Сяргей КОЗЕЛ

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей