Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

15

Выезды групп

23.08.2016
12816767434558201 У рамках адзінага дня інфармавання насельніцтва таксама адбыліся сустрэчы інфармацыйна-прапагандысцкіх груп райвыканкама з працоўнымі калектывамі. Так, старшыня райвыканкама Анатоль Ліневіч з членамі сваёй групы выехаў у КСУП «С «Лясное», першы намеснік старшыні райвыканкама начальнік упраўлення райсельгасхарчу Анатоль Ладыга — у ЗАТ «Жыліхава», старшыня раённага Савета дэпутатаў Ірына Кісляк — у філіял «Лакнея», намеснікі старшыні райвыканкама Аляксандр Ліпніцкі — у Капыльскі ТЦСАН, Алена Васілеўская — у аўтапарк №21, Леанід Бурак — у Капыльскі РБУ. Падчас сустрэч работнікі названых арганізацый і прадпрыемстваў мелі магчымасць задаць хвалюючыя пытанні членам ІПГ. Большасць з іх датычылася якасці вады, рамонту вуліц, аўтобуснага паведамлення, якасці прадукцыі ў магазінах і г.д. На многія пытанні дадзены адказы, астатнія — узяты на кантроль. Сяргей КОЗЕЛ

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей