Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

49

16 августа на кладбище возле каплицы Св. Роха в Копыле состоялось богослужение

22.08.2016
Кожны год 16 жніўня на могілках каля капліцы Св. Роха ў Капылі адбываецца ўрачыстасць. Не адступілі ад традыцыі і сёлета. Акрамя ксяндза Аляксандра Тарасевіча ў Святой Імшы прынялі ўдзел маладыя святары – айцец Ігар з Нясвіжа і айцец Рамуальд з Салігорска. IMG_5951 Дажджлівае надвор’е не перашкодзіла правядзенню мерапрыемства – каля капліцы сабралася шмат людзей з розных мясцін Капыльшчыны. Вернікі не толькі маліліся ў гонар Св. Роха, які некалі дапамагаў хворым, але і прасілі ў свайго апекуна здароўя для сябе, сваіх блізкіх, родных. Маліліся і за святую памяць продкаў, якія жылі калісьці на гэтай зямлі. IMG_5892 Напрыканцы Імшы айцец Аляксандр падзякаваў усім, хто навёў парадак і падрыхтаваў месца службы. Павел ШЭІН  Фота аўтара

Слава працы Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей