Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

22

Ход выполнения программы по развитию территории сельсовета с начала этого года рассмотрен на заседании Семежевского сельисполкома

18.08.2016
9139 Як   адзначыла  старшыня   сельвыканкама   Марыя   Стружко, за гэты час у адпаведнасці з праграмай зроблена многае. Напрыклад,   заключаны  дагаворы  па   вулічным   асвятленні   з Капыльскім    РЭС,    заменены    больш    чым    100    лямпачак    на энергазберагальныя.        У       мэтах       эканоміі        фінансаў адключаецца вулічнае асвятленне на летні перыяд. Вываз   смецця   ад   насельніцтва   праводзіцца   арганізавана. Наладжана   пастаянная   работа   па   прадухіленні  ўтварэння стыхійных звалак. 3 пачатку года знесена 12 старых і пустуючых будынкаў у аграгарадку Семежава і 1 — у в. Чырвоная Дубрава. Заарана і ўключана ў севазварот 5 га пустуючых прысядзібных участкаў  на тэрыторыі сельсавета. Праведзены падворны абход грамадзян і пастаянна выпісваюцца прадпісанні па навядзенні парадку на прыдамавых тэрыторыях, бо яшчэ ёсць і вяскоўцы, і спадчыннікі, якім неабходна нагадваць пра неабходнасць утрымліваць сваю сядзібу ў належным стане. Для стымулявання насельніцтва аб'яўлены конкурс на лепшае маладзёжнае, ветэранскае падвор'і на тэрыторыі  сельсавета і на лепшую  вуліцу ў аграгарадку. Вясной добраўпарадкавана тэрыторыя, заменена агароджа каля брацкай магілы ў Семежаве, праведзены рамонт абеліска і пафарбоўка агароджы ў в. Чырвоная Дубрава. Грамадзянамі па рэкамендацыі сельвыканкама ўстаноўлена 100 пагонных метраў новых платоў у аграгарадку, новы бетонны каля  будынка былога лагера   «Атлант», пафарбавана  200  п.м  на  грамадзянскіх могілках. У  цэнтры  Семежава   збудаваны   і   засаджаны дзве  альпійскія горкі,     высаджаны    кветкі   ўздоўж    дарожак   і кусты    на тэрыторыі  сквера,   разбіты клумбы каля Цэнтра  культуры і  вольнага часу. Многае зроблена падчас васьмі суботнікаў па навядзенні парадку і добраўпарадкаванні замацаваных тэрыторый і  могілак: спілаваны 362 дрэвы, прыбрана 66 стыхійных сметнікаў, тэхнікай гаспадаркі пастаянна падбуртоўваюцца існуючыя звалкі. — Асфальтавае пакрыццё нашых вуліц і дарог далёка не ў належным стане і патрабуе асаблівай увагі, бо ад гэтага залежыць бяспека руху, — адзначыла Марыя Стружко. — Аднак у гэтым годзе нашым сельгаспрадпрыемствам адрамантавана вуліца Гасцінец, прагрэйдзіраваны Лугавая і Загуменная ў Семежаве. Пасля шматлікіх лістоў у ДРБУ № 124 праведзены ямачны рамонт 5 км вуліцы Задвор'е ў в. Чырвоная Дубрава. Безумоўна, шмат зроблена ў гэтым годзе па добраўпарадкаванні. I асноўныя работы выкананы гаспадаркай, дзякуючы  кіраўніку ААТ «Семежава» Анатолю Жданеню, з якім заўсёды знаходзім узаемаразуменне. Перад сельвыканкамам стаіць яшчэ шмат задач, якія неабходна вырашыць. Трэба тэрмінова спілаваць аварыйныя таполі ў п. Калініна: работы будуць праведзены ў бліжэйшы час, усе дакументы гатовы. Таксама неабходна здымаць  старыя  платы  ў в. Філіпавічы. Шмат пустуючых дамоў, у якія ніхто не прыязджае. Для гэтага будуць адшукваць спадчыннікаў, каб атрымаць дазвол на знос. Таксама   на   пасяджэнні  сельвыканкама   разгледжана   работа аддзяленняў  паштовай  сувязі і  ААТ  «ААБ  Беларусбанк»  па абслугоўванні  насельніцтва.   Яна  прызнана  здавальняючай, заўвагі ў адрас гэтых служб не выказаны. Сяргей КОЗЕЛ

Слава працы Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей