Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

26

Да 65-годдзя Вялікай Перамогі

06.04.2010

Вялiкую Перамогу атрымаў наш народ у Вялiкай Айчыннай вайне 1941 — 1945 гадоў. Нялёгка яна далася. Цяжка знайсцi ў нашай краiне дом, у якi б не прыйшло  гора: хто страцiў сына, хто – бацьку цi мацi, хто – сястру цi брата, хто – дзеда цi сябра…

З мэтай выхавання ў вучняў патрыятызму, пачуцця абавязку, адказнасцi, любовi да сваёй Радзiмы кожны год у Каменскай школе праводзяцца ўрокi мужнасцi з удзелам ветэранаў Вялiкай Айчыннай вайны. Пярвiчная арганiзацыйная структура ДТСААФ школы пад кiраўнiцтвам I.В. Крэпскага сумесна з РАС ДТСААФ арганізоўвае экскурсii ў воiнскiя часцi Рэспублiкi Беларусь.

Цiкавымi былi паездкi ў 5-ю асобную брыгаду спецыяльнага назначэння, у 56-ю ракетна-зенiтную брыгаду войск супрацьпаветранай абароны, якая базiруецца ў горадзе Слуцку, па месцах баявой славы Капыль- скага раёна. Для вучняў школы былi праведзены захапляючыя экскурсii па залах музея Вялiкай Айчыннай вайны, музея ДТСААФ, музея гiсторыi Узброеных Сiл Рэспублiкi Беларусь. З вялiкiм задавальненнем i захапленнем вучнi наведалi мемарыяльныя комплексы: “Хатынь”, “Курган Славы”, “Лiнiя Сталiна”, “Востраў Жалю i Смутку”.

Яшчэ адной традыцыяй у школе стала правядзенне ваенна-спартыўнай гульнi “Зарнiца”. Яна праходзiць у некалькi этапаў. Для вызначэння фiзiчнай падрыхтоўкi праводзяцца спартыўныя спаборнiцтвы па падцягванні, бегу, скачках на скакалцы. Заключны этап “Зарнiцы” традыцыйна праходзiць у апошнi дзень заняткаў у лесе, дзе вучнi паказваюць сваё майстэрства ў арыентаваннi на мясцовасцi, пераадоленні паласы перашкоды.

Аб гэтым расказала вучанiца 9 класа Марына Пыжык 19 сакавіка намеснiкам дырэктароў па выхаваўчай рабоце падчас правядзення на базе школы раённага метадычнага аб’яднання. А ўбачыць фотаздымкi i слайды яны змаглi пры праглядзе мультымедыйнай прэзентацыi “Фармiраванне нацыянальнай i грамадзянскай самасвядомасцi асобы вучня”. Гасцям было прадэманстравана тэатралiзаванае прадстаўленне “Водгукi мiнулай вайны”, удзельнiкамi якога былi не толькi школьнiкi, а i iх бацькi i настаўнiкi. З задавальненнем педагогі слухалi вершы ў выкананнi вучанiц 9 класа Марыны Пыжык, Юлii Зяневiч, Юлii Максiмавай, васьмікласнікаў Сяргея Драздова i Вiталя Агеева, вучанiц 7 класа Iрыны Беляковай, Веранiкi Кудзiновiч настаўнiкаў Л.I. Васiлевiч, Т.У. Клокель. Гледачы падхоплiвалі песнi ў выкананнi Шамiля Абакарава, работнiка Каменскага аддзялення паштовай сувязі С.Ю. Максiмавай, вакальнай групы Каменскага СК (на здымку).

Тэатральна-драматычны гурток “Вясёлка” пад кiраўнiцтвам загадчыцы Каменскага СК В.А. Рабко прадставiў прысутным сцэну з мастацкага фiльма “Удовы”, у якiм удзельнiчалi гуртоўцы (В.А. Рабко, А.М. Астаповiч, С.Ю. Серакова, Л.I. Васiлевiч, I.I. Тагiль) i вучнi Каменскага ВПК дз/с – АСШ (Андрэй Жук, Аляксандр Васiленка).

Прайшло 65 год як закончылася Вялiкая Айчынная вайна, але яе рэха да гэтай пары не зацiхае ў людскiх душах.

Мы не маем права забыць жахi гэтай вайны, каб яна не паўтарылася зноў. Мы не маем права забыць тых салдат, якiя загiнулi дзеля таго, каб мы зараз жылi, усiх тых, хто наблiжаў Перамогу. Мы абавязаны ўсё помнiць…

Настасся ПЫЖЫК,

вучанiца 11’ класа ДУА “Каменскi ВПК дз/с – АСШ”


admin_222 Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей