Падчас асабістага прыёму грамадзян, які прайшоў у апошнюю сераду ліпеня, старшыня Капыльскага райвыканкама Анатоль Ліневіч разгледзеў тры звароты.
Першы — калектыўны. Да кіраўніка раёна прыйшлі жыхары дома № 1А па вул. Будаўнікоў у Капылі. Іх хвалявала правядзенне цеплавой рэабілітацыі жылога будынка. Пытанне будзе дэталёва вывучана ў адпаведнасці з заканадаўствам.
Таксама дадатковага разгляду патрабуе яшчэ адна праблема па прадастаўленні сацыяльнага жылля.
Шэраг пытанняў па захаванні працоўнай і выканальніцкай дысцыпліны ў адным з сельгаспрадпрыемстваў раёна адрасаваны для вывучэння ва ўпраўленне сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама, пасля чаго заяўніку будуць дадзены адказы.
Сяргей КОЗЕЛ
Комментарии