Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

41

В среду, 27 июля, состоялось чествование лидеров уборочной, которые первыми в районе намолотили и перевезли более тысячи тонн хлеба

29.07.2016
Словы віншавання з працоўнай перамогай і самыя лепшыя пажаданні прымалі члены экіпажа збожжаўборачнага камбайна «Лексіён 530» Аляксандр Іваноўскі і Мікалай Статкевіч (здымак 1) з адкрытага акцыянернага таварыства «Піянер-Агра», на рахунку якіх на названую дату было 1103 тоны збажыны. Адкрыў спіс вадзіцеляў-«тысячнікаў» Міхаіл Дымаў (здымак 2) з адкрытага акцыянернага  таварыства «Капыльскае», які на аўтамабілі МАЗ-5551 перавёз 1106 тон зерня. [caption id="attachment_50239" align="aligncenter" width="580"]IMG_5341 1[/caption] Віноўнікаў урачыстасці віншавалі галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Таццяна Віяленцій, старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Ірына Сцяпура, член прэзідыума РА РГА «Белая Русь» Настасся Гірко. Разам са словамі ўдзячнасці за плённую працу лідары ўборачнай атрымалі «маланку»-падзяку за подпісам старшыні райвыканкама Анатоля Ліневіча, ад упраўлення райсельгасхарчу і райкама прафсаюза АПК — Падзячнае пісьмо і тэрмасы, каштоўныя падарункі ад РА РГА «Белая Русь». [caption id="attachment_50240" align="aligncenter" width="580"]2 2[/caption] Да віншаванняў далучыліся прадстаўнікі гаспадарак, дзе працуюць героі жніва, а таксама самадзейныя артысты з Ванелевіцкага Цэнтра культуры і вольнага часу і Навасёлкаўскага сельскага Дома культуры. Маргарыта САКОВІЧ Фота аўтара

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей