Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

29

Як галасавала Капыльшчына

22.12.2010
Выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь на тэрыторыі Капыльскага раёна паспяхова завершаны. Па папярэдняй інфармацыі, якую паведаміў старшыня раённай камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Іван Бабко, яўка выбаршчыкаў на ўчасткі склала 96,5%. За кандыдата ў Прэзідэнты Аляксандра Лукашэнку ў нашым раёне прагаласавалі 84,5% выбаршчыкаў. Найлепшая яўка назіралася на Слабада-Кучынскім, Быстрыцкім і Дусаеўшчынскім выбарчых участках. За ходам выбарчай кампаніі, як падчас датэрміновага галасавання, так і непасрэдна ў асноўны дзень выбараў, сачылі 189 наглядальнікаў разнастайных арганізацый і аб’яднанняў раёна. Наглядальнікі ад АБСЕ і СНД на працягу ўсіх дзён выбараў наведалі больш за палову ўчасткаў. Заўваг ад іх у раённую камісію не паступіла, наадварот, выказвалася ўдзячнасць за добрую арганізацыю выбарчай кампаніі на тэрыторыі раёна. Старшыня раённай камісіі Іван Бабко падзякаваў усім выбаршчыкам за праяўленую актыўнасць падчас выбараў, чым пацверджана высокая свядомасць жыхароў Капыльшчыны.

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей