Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

46

Выдвинули кандидата

22.07.2016
На агульным сходзе працаўнікоў ААТ «Старыца-Агра» кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання па Капыльскай выбарчай акрузе № 66 вылучана наша зямлячка, намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь Людміла Ніжэвіч. [caption id="attachment_50074" align="aligncenter" width="580"]Выступае Людміла Ніжэвіч Выступае Людміла Ніжэвіч[/caption] На пачатку сходу дырэктар таварыства Уладзімір Рудакоўскі пазнаёміў калектыў сельгаспрад-прыемства з жыццёвым і працоўным шляхам Людмілы Ніжэвіч і прапанаваў падтрымаць кандыдатуру будучага дэпутата. Прамоўцу дапоўніла намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце Ірына Каваленка, спыніўшыся на асноўных вехах дзейнасці намесніка міністра. Пасля галасавання кандыдатура падтрымана адзінагалосна. [caption id="attachment_50075" align="aligncenter" width="580"]Удзельнікі сходу Удзельнікі сходу[/caption] У сваю чаргу Людміла Ніжэвіч падзякавала ўдзельнікам сходу за падтрымку, успомніла гады, праведзеныя на Капыльшчыне. Асобна закранула рэфармаванне сельскагаспадарчай галіны, развіццё эканомікі на вёсцы зараз і ў бліжэйшай перспектыве, а таксама запэўніла, што абавязкова будзе падтрымліваць інтарэсы вяскоўцаў у парламенце. Сяргей КОЗЕЛ Фота аўтара

Слава працы Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей