Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

80

С уважением к старшему поколению

22.07.2016
Навучэнцы ДУА «Слабадакучынская СШ», члены ГА «Беларускі саюз афіцэраў», прадстаўнікі ДТСААФ наведалі малалетніх вязняў Надзею Зубовіч і Аляксандру Бякешка. Фото-0136 Затым былі ўскладзены кветкі да брацкіх магіл і абеліскаў у в. Слабада-Кучынка. Намеснік старшыні рэспубліканскага Савета БСА палкоўнік В.С. Скрыннікаў шчыра падзякаваў школьнікам і загадчыку Слабада-Кучынскай бібліятэкі-клуба Валянціне Барташэвіч за захаванне традыцый, за добразычлівае і паважлівае стаўленне да старэйшага пакалення. Данііл і Кірыл Кандыбовічы, Ульяна Кунцэвіч на памяць аб сустрэчы атрымалі кнігі «Военная школа Беларуси» і «ТАСС, 1941 — 1945». — Беражыце Радзіму. Сваёй працай і вучобай умацоўвайце адзінства Рэспублікі Беларусь, прымнажайце яе славу! — пажадаў моладзі Васіль Савельевіч Скрыннікаў. Барыс ДЗЕНІСЮК, член ГА «Беларускі саюз журналістаў»

Слава працы Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей