Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

35

Наведи порядок вокруг себя

14.07.2016
Па навядзенні парадку ў горадзе робіцца многае, але пытанні яго падтрымання, далейшага добраўпарадкавання пастаянна застаюцца на кантролі. Па-ранейшаму сустракаюцца выпадкі парушэнняў грамадзянамі санітарных норм і правілаў утрымання населеных пунктаў, сваіх прыдамавых тэрыторый. Гэта паказваюць рэйды, праводзімыя ўсімі зацікаўленымі службамі. Адзін з іх адбыўся па горадзе (пераважна па яго ўсходнім мікрараёне). [caption id="attachment_49876" align="aligncenter" width="580"]Вул. Усходняя, 4 Вул. Усходняя, 4[/caption] У першую чаргу была закранута індывідуальная жылая забудова і звернута ўвага на навядзенне і падтрыманне насельніцтвам парадку на прыватных тэрыторыях, стан фасадаў дамоў i агароджаў, недапушчэнне захоўвання дроў, будаўнічых матэрыялаў, механізмаў, транспартных сродкаў на прылеглых да дамоў тэрыторыях і праезнай частцы вуліцы. [caption id="attachment_49875" align="aligncenter" width="580"]Вул. Дзяржынскага, 3 Вул. Дзяржынскага, 3[/caption] Людзі павінны памятаць, што навядзенне парадку на зямлі, падтрыманне тэрыторый у чысціні маюць вялікае культурнае і санітарна-эпідэміялагічнае значэнне і з’яўляюцца абавязкам кожнага ўладальніка тэрыторыі. [caption id="attachment_49880" align="aligncenter" width="580"]Вул. Замкавая, 15 Вул. Замкавая, 15[/caption] Няведанне закона, недахоп часу або іншыя прычыны не вызваляюць ад адказнасці, а яна ў адпаведнасці з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях можа быць у выгля-дзе штрафу ў памеры ад 5 да 50 базавых велічынь. [caption id="attachment_49879" align="aligncenter" width="580"]Вул. Замкавая, 19 Вул. Замкавая, 19[/caption] Магчыма, у хуткім часе такая мера адказнасці будзе прыменена да некаторых уладальнікаў прыватных жылых дамоў ці ўчасткаў у Капылі. Многія з іх ужо атрымлівалі прадпісанні, аднак ніякіх мер па ўхіленні выказаных заўваг не прымалі. [caption id="attachment_49877" align="aligncenter" width="580"]Вул. Заазёрная 2-я, 15 Вул. Заазёрная 2-я, 15[/caption] Напрыклад, амаль у самым цэнтры горада каля дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці «Сонейка» і сквера адпачынку ля рэчкі Каменкі псуюць выгляд так званыя сядзібы па вул. Замкавай, дамы № 15 і 19. Адна з іх ператварылася ў даўгабуд, гледзячы на другую складваецца ўражанне, што яна нікому не патрэбная, і навесці там элементарны парадак у іх уладальнікаў проста няма часу. Пясок і камяні, складзіраваныя каля дома № 2 па вул. Працоўнай, таксама, мабыць, нікому не патрэбныя, бо ляжаць яны там ужо даволі працяглы час. Адзін з зямельных участкаў па вул. Заазёрнай 2-й, дзе павінен быць дом № 15,  «вабіць» вока толькі зараснікамі і будаўнічымі матэрыяламі, хаця для будаўніцтва ён быў выдзелены 10 гадоў таму. На першы погляд прыгожы дом па вул. Усходняй, 4. Але тэрыторыя вакол яго таксама «патанае» ў непатрэбнай расліннасці. А адбываецца так хутчэй за ўсё таму, што яго ўладальнікі пражываюць у Мінску, і да навядзення парадку адносяцца абыякава. Каля дома № 3 па вул. Дзяржынскага праводзяцца рамонтныя работы, аднак пра абкошванне прылеглай тэрыторыі забывацца ўсё роўна нельга, тым больш што прадпісанне ўжо выдавалася. [caption id="attachment_49878" align="aligncenter" width="580"]Вул. Працоўная, 2 Вул. Працоўная, 2[/caption] Такім чынам, выезды рэйдавай групы будуць працягвацца, але хочацца, каб у такім важным пытанні, як добраўпарадкаванне і навядзенне парадку на зямлі, насельніцтва займала больш актыўную пазіцыю, а не дзейнічала «пад прымусам». Зрабіце ўсё для таго, каб ваша сядзіба не трапіла ў «чорны» спіс. Марына КАНОНЧЫК, начальнік аддзела ЖКГ райвыканкама; Сяргей КОЗЕЛ, загадчык аддзела радыё і інфармацыі рэдакцыі «СП» Фота Сяргея КОЗЕЛА

Слава працы Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей