У суботу адбыўся агульны сход працаўнікоў ААТ «Семежава». На парадку дня – вылучэнне кандыдата ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання.
[caption id="attachment_49842" align="aligncenter" width="580"]
Людміла Ніжэвіч[/caption]
[caption id="attachment_49841" align="aligncenter" width="580"]
Удзельнікі сходу[/caption]
Старшыня сходу, дырэктар сельгаспрадпрыемства Анатоль Жданеня, прапанаваў прысутным вылучыць кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання ўраджэнку Капыля, намесніка міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Людмілу Ніжэвіч. Больш падрабязна пра жыццёвы і прафесійны шлях Людмілы Іванаўны расказаў намеснік кіраўніка гаспадаркі па ідэалагічнай рабоце Мікалай Кулік. Удзельнікі сходу падтрымалі прапанову і адзінагалосна прагаласавалі за кандыдатуру Людмілы Ніжэвіч. Людміла Іванаўна падзякавала вяскоўцам за высокі давер, расказала пра задачы, якія стаяць перад працаўнікамі сельскай гаспадаркі на будучае пяцігоддзе, пракаменціравала палажэнні апошніх указаў Прэзідэнта, якія тычацца развіцця аграрнай галіны.
Маргарыта САКОВІЧ
Фота аўтара
Комментарии